Android

Аўдыягід па Цэнтральным батанічным садзе

Аўдыягід для Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі). Старонка аўдыягіда: https://cbg.krokam.com/ Мэта распрацоўкі – павышэнне зручнасці і свабоды перамяшчэння па месцах Батанічнага сада, хуткая навігацыя падчас пошуку і знаёмства з унікальнымі і найбольш цікавымі аб’ектамі на яго тэрыторыі, а таксама пабудова маршрута да абранага аб’екту. Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі з’яўляецца самым буйным у […]

Чытаць больш...

Аўдыягід для археалагічнага музея «Бярэсце»

Аўдыягід для археалагічнага музея горада Брэста (Беларусь). Старонка аўдыягіда: https://www.krokam.by/biarescie Мэта распрацоўкі – даць магчымасць музею больш даступна прадставіць свае экспанаты, а таксама даць магчымасць рэальным і віртуальным наведвальнікам пазнаёміцца з экспанатамі падчас знаходжання ў музеі і па-за ім. Археалагічны музей «Бярэсце» – унікальны археалагічны музей, размешчаны ў горадзе Брэсце, адзіны ў Еўропе музей сярэднявечнага […]

Чытаць больш...

Гід для міжнароднай выставы «Беларусь і Біблія»

Гід для міжнароднай выставы «Беларусь і Біблія» Аўдыягід быў падрыхтаваны да міжнароднай выставы «Беларусь і Біблія», якая праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі з 20 верасня па 21 кастрычніка 2018 года. Арганізатарамі выставы сталі Нацыянальная Бібліятэка Беларусі і некамерцыйная арганізацыя «Група даследавання рукапісаў» (ЗША). Мэта распрацоўкі – даць магчымасць арганізацыям больш даступна прадставіць свае экспанаты на […]

Чытаць больш...

Гід для TIBO-2019

Гід для TIBO-2019 Распрацаваны гід для XXVI Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ТIБО-2019 (TIBO-2019). Запуск гіда: www.krokam.by/tibo2019  Мэта распрацоўкі – даць магчымасць арганізацыям больш даступна прадстаўляць свае экспанаты на форуме, а таксама даць магчымасць рэальным і віртуальным наведвальнікам пазнаёміцца з арганізацыямі і іх экспантамі падчас і пасля працы форуму. Гідам можна скарыстацца па спасылцы www.krokam.by/tibo2019. […]

Чытаць больш...

Custom Audioguide (abstract)

Распрацоўка-шаблон для дэманстрацый магчымасцяў мабільнай праграмы без прывязкі да месца ці аб’екта экспаніравання. Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных прылад на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй. Мабільная праграма мае тры ўзроўні кантэнту: тэма; зона; аб’ект. Таксама дэманструецца магчымасць выбару мовы Праграма размешчана для свабоднай загрузкі і выкарыстання на пляцоўцы Google […]

Чытаць больш...

Custom Audioguide (museum)

Распрацоўка-шаблон для дэманстрацый магчымасцяў мабільнай праграмы ў прымяненні да музейных экспазіцый. Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных прылад на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй. Мабільная праграма мае два ўзроўні кантэнту: экспазіцыя; аб’ект. Таксама дэманструецца магчымасць выбару мовы. Праграма размешчана для свабоднай загрузкі і выкарыстання на пляцоўцы Google Play Market (малюнак […]

Чытаць больш...

Друк ВКЛ

Друк ВКЛ пакажа Вам друкарні Вялікага Княства Літоўскага: Вільня, Берасьце, Нясьвіж, Лоск, Цяпіна, Заблудаў, Любча. Друк ВКЛ распавядзе, якая друкарня была першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі, а якая першай пачала выкарыстоўваць кірыліцу ў сваіх выданнях. Вы даведаецеся, дзе была надукавана першая кніга на тэрыторыі сучаснай Беларусі, дзе быў выдадзены Статут ВКЛ, хто з беларускіх палітычных […]

Чытаць больш...

KrokAdd

Мабільная праграма (прататып), якая з’яўляецца дапаможным элементам праекта KrokApp. Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных прылад на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй. Мабільная праграма складаецца з аднаго экрана — старонкі сбору кантэнту (малюнак 1): поле ўводу для назвы горада; поле ўводу для назвы славутасці; поле ўводу для скарочанага апісання; поле […]

Чытаць больш...

Музей НАН Беларусі

Першы аўдыягід па музеі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Мабільная праграма «Музей НАН Беларусі» прызначаны для азнаямлення з часткай інсталяцыі выстаўкі распрацовак НАН Беларусі і з часткай аб’ектаў музея гісторыі НАН Беларусі. Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных прылад на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй. Мабільная праграма складаецца з двух раздзелаў: распрацоўкі […]

Чытаць больш...

Разумнік

Разумнік – першая навучальная праграма на беларускай мове! Ваш малыш усё яшчэ запытвае, што значыць гэтая косачка ў сярэдзіне слова ўверсе? Яму складана падлічыць пальчыкі на руках па-беларуску? З дапамогай Разумніка ў яго ўсё атрымаецца! Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных прылад на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй. Мабільная праграма […]

Чытаць больш...

Сінтэзатар маўлення

«Сінтэзатар маўлення» агучыць уведзены Вамі тэкст на беларускай, англійскай ці рускай мове. З дапамогай сінтэзатара дзеці могуць навучацца беларускаму маўленню. Таксама сінтэзатар з’яўляецца дапамогай для слабабачачых людзей. Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных прылад на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй. Мабільная праграма складаецца з камбінацыі палёў уводу, кнопак пачатку працэса […]

Чытаць больш...

Складальнік фраз

«Складальнік фраз» — дапаможнік і кіроўца ў свеце правільнага вымаўлення фраз і слоў на беларускай мове. Праграма дапаможа Вам вывучаць беларускую мову ці будзе Вашым сябрам, калі Вы маеце праблемы са слыхам і маўленнем. Складальнік фраз дапаможа: скласці фразу або цэлы невялічкі тэкст па ўсіх правілах беларускай мовы ўсяго за некалькі дотыкаў; навучыцца правільна і […]

Чытаць больш...

Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы

Арфаэпічны слоўнік — першы поўны акадэмічны слоўнік беларускай мовы, які фіксуе правілы літаратурнага вымаўлення (падрабязней пра слоўнік). Выдадзены ў 2017 годзе. У аснову рэестра арфаэпічнага даведніка, які складае больш за 117 тыс. слоў, пакладзены рэестр «Слоўніка беларускай мовы». Мабільная праграма «Арфаэпічны слоўнік» прызначана для азнаямлення з беларускамоўнай фанетычнай транскрыпцыяй без вялікіх затрат часу на пошук […]

Чытаць больш...

Гаворачы гадзіннік

Мабільная праграма «Гаворачы гадзіннік» прызначана для агучвання актуальнага часу, які адпавядае часу мабільнай прылады. Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных прылад на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй. Агучванне часу можа выконвацца двума спосабамі: Сінтэзатарам маўлення, які даступны анлайн на платформе www.corpus.by. Убудаванымі аўдыяфайламі, якія спампоўваюцца разам з мабільнай праграмай на […]

Чытаць больш...

Тэматычнае распазнаванне маўлення

Мабільная праграма «Тэматычнае распазнаванне маўлення» прызначана для распазнавання маўлення ў межах некалькіх тэматычных даменаў (малюнак 1). Праграма з’яўляецца мабільнай рэалізацыяй вэб-сэрвісу «Тэматычнае распазнаванне маўлення», размешчанага на кампютарна-лінгвістычнай платформе www.corpus.by. Пасля ўключэння праграма адразу запускае модуль распазнавання і апрацоўвае ўваходнае маўленне. Атрыманыя вынікі выводзяцца ў рэальным часе ў выглядзе тэксту распазнаных слоў (малюнак 2). Пры спыненні […]

Чытаць больш...

Канвертар азбукі Морзэ

Мабільная праграма «Канвертар азбукі Морзэ» дазваляе ператвараць друкаваны тэкст у код Морзэ і наадварот, а таксама праслухоўваць атрыманы код Морзэ. Агулам дадзеная мабільная праграма функцыянуе як люстэрка аднайменнага вэб-сэрвісу платформы www.corpus.by «Канвертар азбукі Морзэ» і размешчана ў вольным доступе на платформе мабільных праграм Google Play (малюнак 1). У мабільнай праграме ёсць поле ўводу тэксту, а […]

Чытаць больш...

Ваша месцазнаходжанне

Мабільная праграма «Ваша месцазнаходжанне» збірае актуальныя геададзеныя карыстальніка, а таксама прывязаныя да іх фактаграфічных дадзеныя: дату і час збору геададзеных (малюнак 1). Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных праграм на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй. Праграма напісана в асяроддзі распрацоўкі Android Studio і не выкарыстоўвае іншых бібліятэк. Праграма складаецца з […]

Чытаць больш...

Мабільная праграма Біблія

    Мабільная праграма Біблія падрыхтавана да 500-годзьдзя беларускай Бібліі. 1. Новы Запавет і Прыповесьці – пераклад А.Бокуна (2016). 2. Новы Запавет і Псальмы – пераклад Л. Дзёкуць-Малея і А. Луцкевіча (1931). 3. Біблія – пераклад В. Сёмухі (2002).  

Чытаць больш...

Гаворачы калькулятар

Мабільная праграма «Гаворачы калькулятар» агучвае ўведзеныя карыстальнікам лічбы, арыфметычныя аперацыі і атрыманы ў выніку лік. Цяпер карыстальнік можа паслухаць (малюнак 1): назвы лічбаў: 1 (адзін), 2 (два), 3 (тры), 4 (чатыры), 5 (пяць), 6 (шэсць), 7 (сем), 8 (восем), 9 (дзевяць), 0 (нуль); назвы матэматычных знакаў: /,/ (коска), /=/ (роўна); назвы матэматычных аперацый: /+/ (дадаць), […]

Чытаць больш...

Дыктафон

Мабільная праграма «Дыктафон» прызначана для запісу, захавання і праслухоўвання гуку на мабільным тэлефоне. Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных праграм на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй. Запіс гуку выконваецца мікрафонам прылады і мае фармат MPEG_4. Праграма напісана ў асяроддзі распрацоўкі Android Studio і не выкарыстоўвае іншых бібліятэк. Праграма складаецца з […]

Чытаць больш...

Падлік частотнасці сімвалаў

Мабільная праграма «Падлік частотнасці сімвалаў» выконвае сімвальную апрацоўку тэксту на мабільным тэлефоне. Праграма з’яўляецца мабільнай рэалізацыяй сэрвісу «Падлік частотнасці сімвалаў», размешчанага на камп’ютарна-лінгвістычнай платформе www.corpus.by. На ўваход карыстальнік падае электронны тэкст на беларускай, англійскай ці рускай мове, пазначае адпаведную мову апрацоўкі. Пры націсканні кнопкі «Апрацаваць» праграма выконвае сімвальную апрацоўку тэксту (малюнак 1). На выхадзе карыстальнік атрымлівае […]

Чытаць больш...

KrokApp – персанальны аўдыягід па Беларусі

KrokApp – гэта IT-платформа, якая дазваляе пачуць цікавыя факты, практычную інфармацыю і карысныя падказкі па ходзе руху чалавека на мясцовасці. KrokApp пераўтварае краіну ў вялікі «разумны дом» – зразумелы, дынамічны, сучасны. Зараз праз мабільную праграму KrokApp можна праслухаць інфармацыю пра больш за 50 гарадоў Беларусі. Кантэнт даступны на трох мовах – беларускай, англійскай, рускай. Ужо […]

Чытаць больш...