Тэматычнае распазнаванне маўлення


Мабільная праграма «Тэматычнае распазнаванне маўлення» прызначана для распазнавання маўлення ў межах некалькіх тэматычных даменаў (малюнак 1).

Праграма з’яўляецца мабільнай рэалізацыяй вэб-сэрвісу «Тэматычнае распазнаванне маўлення», размешчанага на кампютарна-лінгвістычнай платформе www.corpus.by.

Малюнак 1. Карыстальніцкі інтэрфейс мабільнай праграмы «Тэматычнае распазнаванне маўлення»

Пасля ўключэння праграма адразу запускае модуль распазнавання і апрацоўвае ўваходнае маўленне. Атрыманыя вынікі выводзяцца ў рэальным часе ў выглядзе тэксту распазнаных слоў (малюнак 2). Пры спыненні маўлення праграма спыняе распазнаванне і чакае аднаўленне гукавых сігналаў. Для распазнання можна выбраць адзін з чатырох даменаў: адзенне, лічбы, гарады або іншае.

 Thematic Speech Recognition – скрыншот

Малюнак 2. Магчымасці праграмы па распазнаванні тэматычнага дамену «Іншае»

 Thematic Speech Recognition – скрыншот

Малюнак 3. Магчымасці праграмы па распазнаванні тэматычнага дамену «Гарады» 

Праграма размешчана для свабоднай загрузкі і выкарыстання на пляцоўцы Google Play Market (малюнак 3).

Малюнак 4. Праграма «Тэматычнае распазнаванне маўлення» на пляцоўцы Google Play Market

Мабільная праграма «Тэматычнае распазнаванне маўлення» у Google Play

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.