Сінтэзатар маўлення


«Сінтэзатар маўлення» агучыць уведзены Вамі тэкст на беларускай, англійскай ці рускай мове. З дапамогай сінтэзатара дзеці могуць навучацца беларускаму маўленню. Таксама сінтэзатар з’яўляецца дапамогай для слабабачачых людзей.

Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных прылад на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй.

Мабільная праграма складаецца з камбінацыі палёў уводу, кнопак пачатку працэса агучкі і функцыі агучкі тэксту сінтэзатарам маўлення, які распрацаваны лабараторыяй сінтэза і распазнавання маўлення АІПІ НАН Беларусі. Мабільная версія створана на падставе сінтэзатара з інтэрнэт-рэсурса corpus.by.

Мовы, якія падтрымліваюцца: беларуская, англійская, руская.

У беларускамоўнай версіі даступны два варыянты агучкі: мужчынскі (Барыс) і жаночы (Алеся).

Малюнак 1. Галоўны экран мабільнай праграмы «Сінтэзатар маўлення»

Праграма размешчана для свабоднай загрузкі і выкарыстання на пляцоўцы Google Play Market (малюнак 2).

Малюнак 2. Мабільная праграма «Сінтэзатар маўлення» на пляцоўцы Google Play Market

Мабільная праграма «Сінтэзатар маўлення» ў Google Play (часова недаступная, ідуць праўкі).

 

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.