KrokApp – гэта IT-платформа, якая дазваляе пачуць цікавыя факты, практычную інфармацыю і карысныя падказкі па ходзе руху чалавека на мясцовасці. KrokApp пераўтварае краіну ў вялікі «разумны дом» – зразумелы, дынамічны, сучасны.
Зараз праз мабільную праграму KrokApp можна праслухаць інфармацыю пра больш за 50 гарадоў Беларусі. Кантэнт даступны на трох мовах – беларускай, англійскай, рускай. Ужо распрацаваны прататып для чэшскай і кітайскай моў. Кантэнт-правайдэры актыўна дадаюць кантэнт на агульны BigData сэрвер krokapp.com, які імгненна дае доступ да электронных дадзеных усім карыстальнікам.
IT-платформа KrokApp адкрытая для ўдасканалення і развіцця праграмістамі, а таксама для папаўнення карыснымі дадзенымі ад гісторыкаў, прафесійных гідаў, турыстыных цэнтраў, мясцовых краязнаўцаў, музеяў і аматараў.
Агульны сцэнар выкарыстання
Турыст Ян робіць перасадку ў Мінску з цягніка на самалёт, у яго ёсць вольных 10-20 гадзін часу. KrokApp прапаноўвае яму пэўную колькасць кропак для наведвання, адносна пэўнай колькасці вольных гадзін. Дадаткова, калі Ян адзначыць жаданне падмацавацца і нешта набыць – KrokApp скарэктуе маршрут адпаведным чынам.
Праблема, якая вырашаецца
У Беларусі 110 гарадоў. Колькасць гарадоў, пра якія можна даведацца праз мабільныя праграмы (не аўдыягіды), якія размешчаны ў краме мабільных праграм Google Play: да 20. Меньш за 10 мабільных праграм з аўдыякантэнтам па вялікіх гарадах Беларусі. Няма адзінай праграмы, якая сабрала б і зручна прадставіла гістарычную і культурную інфармацыю пра гарады Беларусі. Таксама неабходна адзначыць, што ў Беларусі больш за 27000 населеных пунктаў, пра якія б можна было распавесці сучаснымі сродкамі больш шырокай аўдыторыі – замежным турыстам, жыхарам гарадоў і жыхарам саміх населеных пунктаў.
Па выніках апытання адвольных мінакоў – з 20 апытаных толькі 1 чалавек быў здольны назваць славутасці, якія знаходзяцца не ў адным горадзе, а па меньшай меры, у 5 розных населеных пунктах.
Сацыяльны эфект
- Забеспячэнне якаснага сэрвісу і прадстаўлення гарадоў і мясцін замежнікам.
- Забеспячэнне зацікаўленасці спадчынай беларускай культуры мясцовых жыхароў гарадоў і іншых населеных пунктаў.
- Рэклама і прасоўванне малавядомых рэгіянальных аб’ектаў культурнай і гістарычнай значнасці.
- Узняццё ўзроўню нацыянальнай самасвядомасці жыхароў Беларусі.
- Прыцягненне ўвагі да аб’ектаў культурнай і гістарычнай значнасці, якія знаходзяцца ў аварыйным стане (аб’екты дойлідства).
Поспехі праекта
- Зроблена працоўная мадэль KrokApp. Апублікавана ў вольным доступе ў інтэрнэт-краме мабільных праграм Google Play: goo.gl/v5RRTu
- Зроблена інтэрнэт-платформа праекта, дамены: krokapp.by, krokam.by, krokapp.com, krokam.com.
- Даступныя мовы: беларуская, англійская, руская, чэшская (прататып), кітайская (прататып).
- Можна азнаёміцца з некаторымі фактамі пра 50+ гарадоў Беларусі.
- Праект выйграў намінацыю “Рэгіянальныя праграмы” ў конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend 8.
- Праект у СМІ – артыкулы ў афіцыйных газетах «Наука», «СБ:Беларусь сегодня», на тэлевізіі TUT.by, рэпартаж пра праект у праграме «Главный эфир» на тэлеканале Беларусь-1, навінавых парталах абласных гарадоў.
- Праект паспяхова прасоўваецца праз сацыяльныя сеткі – Вконтакте і Facebook.
Кантакт
для прапаноў новых кропак, каментароў і пажаданняў: ssrlab221@gmail.com.
Распрацоўшчык
Лабараторыя распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі (https://ssrlab.by/). Кантэнт створаны пры падтрымцы спецыялістаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Іншыя персанальныя аўдыягіды
https://krokam.com/
iOS |
Web |