Музей НАН Беларусі


Першы аўдыягід па музеі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Мабільная праграма «Музей НАН Беларусі» прызначаны для азнаямлення з часткай інсталяцыі выстаўкі распрацовак НАН Беларусі і з часткай аб’ектаў музея гісторыі НАН Беларусі.

Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных прылад на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй.

Мабільная праграма складаецца з двух раздзелаў:

  • распрацоўкі НАН Беларусі (малюнак 1 – Старонка з аб’ектамі раздзелу распрацовак НАН Беларусі);
  • музей НАН Беларусі (малюнак 2 – Старонка з аб’ектамі раздзелу аб’ектаў музею НАН Беларусі).

Кантэнт даступны на беларускай і англійскай мовах.

Праграма размешчана для свабоднай загрузкі і выкарыстання ў Web і на пляцоўцы Google Play Market.

Web – https://krokam.com/NASBelarus

Android – https://play.google.com/store/apps/details?id=by.ssrlab.NASB&hl=be

 

Android

Web

 

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.