Дыктафон


Мабільная праграма «Дыктафон» прызначана для запісу, захавання і праслухоўвання гуку на мабільным тэлефоне.

Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных праграм на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй. Запіс гуку выконваецца мікрафонам прылады і мае фармат MPEG_4. Праграма напісана ў асяроддзі распрацоўкі Android Studio і не выкарыстоўвае іншых бібліятэк.

Праграма складаецца з двух экранаў. На першым экране (малюнак 1) пры націску кнопкі запісу пачнецца запіс гуку (малюнак 2). Пры націску кнопкі спынення запіс гуку спыняецца і карыстальнік мае магчымасць захаваць файл ці адмяніць захоўванне. Таксама карыстальнік можа даць назву файлу ці пакінуць назву па змаўчанні (малюнкі 3, 4). Калі націснуць кнопку «Start», не спыніўшы запіс, пачнецца запіс новага файла, а спынены захаваецца пад дэфолтнай назвай.

Малюнак 1. Галоўны экран мабільнай праграмы «Дыктафон»

Малюнак 2. Запіс гуку ў мабільнай праграме «Дыктафон»

Пры націсканні кнопкі «Спіс запісаў» карыстальнік пяройдзе на другі экран праграмы (малюнак 3). На гэтым экране паказаны спіс усіх захаваных файлаў, якія можна пераназваць (малюнак 4) ці выдаліць пасля працяглага націскання на файл. Карыстальнік можа пабачыць назвы гукавых файлаў і іх працягласць. Таксама карыстальнік можа выбраць адзін з файлаў для праслухоўвання. Пры націсканні кнопкі «Play» адзначаны файл пачынае прайгравацца, пры націсканні «Pause» прайграванне прыпыняецца. Карыстальнік можа адсочваць прагрэс прайгравання па спецыяльнай шкале.

Малюнак 3. Спіс захаваных запісаў праграмы «Дыктафон»

Малюнак 4. Перайменаванне аўдыязапісу ў праграме «Дыктафон»

Праграма размешчана для свабоднай загрузкі і выкарыстання на пляцоўцы Google Play Market (малюнак 5).

Малюнак 5. Праграма «Дыктафон» на пляцоўцы Google Play Market

Мабільная праграма «Дыктафон» у Google Play

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.