Разумнік


Разумнік – першая навучальная праграма на беларускай мове!

Ваш малыш усё яшчэ запытвае, што значыць гэтая косачка ў сярэдзіне слова ўверсе? Яму складана падлічыць пальчыкі на руках па-беларуску? З дапамогай Разумніка ў яго ўсё атрымаецца!

Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных прылад на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй.

Мабільная праграма складаецца з васьмі раздзелаў:

  • літары (малюнак 1);
  • лічбы (малюнак 2);
  • лікі;
  • склады (малюнак 3);
  • адвольны лік;
  • знакі ў мове;
  • дні тыдня;
  • колеры.

Малюнак 1. Старонка мабільнай праграмы «Разумнік» з раздзелам «Літары»

Малюнак 2.  Старонка мабільнай праграмы «Разумнік» з раздзелам «Лічбы»

Малюнак 3.  Старонка мабільнай праграмы «Разумнік» з раздзелам «Склады»

Кантэнт агучаны і даступны на толькі на беларускай мове.

Планы — надаць навучанню маляўнічасці і жвавасці, дадаць функцыі для развіцця дробнай маторыкі і інш.

Праграма размешчана для свабоднай загрузкі і выкарыстання на пляцоўцы Google Play Market (малюнак 4).

Малюнак 4. Мабільная праграма «Разумнік» на пляцоўцы Google Play Market


Мабільная праграма «Разумнік» у Google Play

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.

Пакінуць каментарый

Your email address will not be published. Required fields are marked *