«Складальнік фраз» — дапаможнік і кіроўца ў свеце правільнага вымаўлення фраз і слоў на беларускай мове. Праграма дапаможа Вам вывучаць беларускую мову ці будзе Вашым сябрам, калі Вы маеце праблемы са слыхам і маўленнем.
Складальнік фраз дапаможа:
- скласці фразу або цэлы невялічкі тэкст па ўсіх правілах беларускай мовы ўсяго за некалькі дотыкаў;
- навучыцца правільна і да месца выкарыстоўваць формы слоў;
- навучыцца размаўляць па беларуску;
- даведацца, як па-беларуску будуць гучаць вядомыя Вам словы.
Са Складальнікам фраз перад Вамі адкрываюцца вялікія магчымасці. Для дарослых і дзяцей.
Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных прылад на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй. Мабільная праграма складаецца з камбінацыі набораў папулярных словаформаў, папулярных для ўжывання тэм і функцыі агучкі тэксту сінтэзатарам маўлення, які распрацаваны лабараторыяй сінтэза і распазнавання маўлення АІПІ НАН Беларусі.
Праграма размешчана для свабоднай загрузкі і выкарыстання на пляцоўцы Google Play Market (малюнак 3).