KrokAdd


Мабільная праграма (прататып), якая з’яўляецца дапаможным элементам праекта KrokApp.

Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных прылад на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй.

Мабільная праграма складаецца з аднаго экрана — старонкі сбору кантэнту (малюнак 1):

  • поле ўводу для назвы горада;
  • поле ўводу для назвы славутасці;
  • поле ўводу для скарочанага апісання;
  • поле ўводу для поўнага апісання;
  • кнопкі для дадання выявы (магчымасць зрабіць фота ці выбраць з галерэі);
  • кнопка для зняцця каардынатаў (каардынаты знімаюцца з месца, дзе знаходзіцца карыстальнік);
  • кнопка дадання аўдыёфайлу (ёсць магчымасць запісаць ці выбраць з галерэі).

Малюнак 1. Старонка мабільнай праграмы «KrokAdd» з неабходнымі для запаўнення палямі

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.