Мабільная праграма «Гаворачы гадзіннік» прызначана для агучвання актуальнага часу, які адпавядае часу мабільнай прылады.
Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных прылад на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй.
Агучванне часу можа выконвацца двума спосабамі:
- Сінтэзатарам маўлення, які даступны анлайн на платформе www.corpus.by.
- Убудаванымі аўдыяфайламі, якія спампоўваюцца разам з мабільнай праграмай на выпадак адсутнасці доступа да сеткі Інтэрнэт.
Праграма складаецца з аднаго экрана (малюнак 1). На экране размешчаны дзве актыўныя кнопкі:
- падключэнне да анлайн-сэрвісу Text-to-Speech Synthesizer «Online TTS»;
- «Агучыць».
Пры нажацці на кнопку «Агучыць» карыстальнік можа пачуць гукавы эквівалент часу на экране.
Праграма размешчана для свабоднай загрузкі і выкарыстання на пляцоўцы Google Play Market (малюнак 2).
Мабільная праграма «Гаворачы гадзіннік» у Google Play
Android |