Гаворачы калькулятар


Мабільная праграма «Гаворачы калькулятар» агучвае ўведзеныя карыстальнікам лічбы, арыфметычныя аперацыі і атрыманы ў выніку лік.

Цяпер карыстальнік можа паслухаць (малюнак 1):

  • назвы лічбаў: 1 (адзін), 2 (два), 3 (тры), 4 (чатыры), 5 (пяць), 6 (шэсць), 7 (сем), 8 (восем), 9 (дзевяць), 0 (нуль);
  • назвы матэматычных знакаў: /,/ (коска), /=/ (роўна);
  • назвы матэматычных аперацый: /+/ (дадаць), /-/ (адняць), / (падзяліць), /*/ (памножыць), /sin/ (сінус), /cos/ (косінус), /√/ (корань);
  • элементы выдалення: C (выдаліць усё);
  • элементы памяці: MC (выдаліць з памяці), MR (прачытаць з памяці), М+ (дадаць у памяць), М- (адняць з памяці);
  • выніковы лік (у тым ліку дзесятковыя дробы).

Малюнак 1. Адлюстраванне выніковага ліку ў праграме «Гаворачы калькулятар»

Малюнак 2. Налады праграмы «Гаворачы калькулятар»

Дадзеныя магчымасці даступныя афлайн.

У «Гаворачы калькулятар» плануецца дадаць функцыю распазнавання маўлення. Гэтая мабільная праграма можа быць выкарыстана для навучання дашкольнікаў назвам лічбаў ці замежнікаў беларускай мове. Таксама плануецца дадаць англійскую і рускую мовы агучкі.

Малюнак 3. Адлюстраванне выніковага ліку па-англійску ў праграме «Гаворачы калькулятар»

Праграма размешчана для свабоднай загрузкі і выкарыстання на пляцоўцы Google Play Market (малюнак 4). (часова недаступная, ідуць праўкі)

Малюнак 4. Праграма «Гаворачы калькулятар» на пляцоўцы Google Play Market

 

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.