Мерапрыемствы, якія ажыццявіла лабараторыя распазнавання і сінтэзу маўлення па каардынацыі навуковых даследаванняў і распрацовак у арганізацыі і ў краіне па замацаваных за арганізацыяй накірунках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.
У 2006–2007 гг. лабараторыя № 221 з’яўлялася каардынатарам навукова-даследчай працы (НДП) “Development of Multi-Voice and Multi-Language Text-to-Speech (TTS) and Speech-to-Text (STT) Conversion System (Languages: Belarusian, Polish, Russian)” (“Распрацоўка мультыгаласавой і шматмоўнай сістэмы сінтэзу маўлення па тэксце (СМТ) і распазнавання маўлення (РМ) для (мовы: беларуская, польская, руская)”) у рамках міжнароднага праекта INTAS Ref. Nr 04-77-7404. Вынікі гэтай працы ўключаюць стварэнне шматмоўных маўленчых рэсурсаў (для беларускай, польскай і рускай моў), а таксама шматгалосыя акустычныя базы дадзеных. Навукова-практычнымі вынікамі з’явіліся метады і алгарытмы шматмоўнага сінтэзу маўлення па тэксце, тэхналогія кланавання голасу, метады і алгарытмы распазнавання маўлення, а таксама стварэнне прататыпаў для шэрагу пілотных прыкладанняў.
У 2011–2012 гг. лабараторыя № 221 з’яўлялася каардынатарам НДП “Сінтэзатар якуцкага маўлення і фанетычная база дадзеных для прафесійнай рэабілітацыі людзей з цяжкасцямі зрокавага ўспрымання”. У рамках дамовы № 214/61 з Паўночна-ўсходнім федэральным універсітэтам г. Якуцк у выніку працы ўпершыню ў свеце была створаная камп’ютэрная сістэма сінтэзу якуцкага маўлення па тэксце, якая забяспечвае сінтэз мужчынскім ці жаночым голасам.
У 2011-2012 гг. супрацоўнікі лабараторыі Ю.Гецэвіч і С.Гецэвіч пры удзеле Я.Якубовіч (Аўтаномны ўніверсітэт Барселоны, Іспанія) распрацавалі беларускі модуль для праграмнага сродку NooJ (http://www.nooj4nlp.net/pages/belarusian.html). З 2013 г. 5 чэрвеня супрацоўнікі лабараторыі Ю.Гецэвіч і А.Скопінава з’яўляюцца членамі Міжнароднай асацыяцыі NooJ.
За перыяд з 2006 г. па 2010 г. галоўны навуковы супрацоўнік, доктар тэхнічных навук Б.М. Лабанаў з’яўляўся арганізатарам і каардынатарам навуковых даследаванняў у якасці члена праграмнага камітэту і рэцэнзента наступных міжнародных канферэнцый:
- International conference DIALOGUE “Computer Linguistics and Intelligence Technology”;
- International conference SPECOM “Speech and Computer”.