Аўдыягід для археалагічнага музея «Бярэсце»


Аўдыягід для археалагічнага музея горада Брэста (Беларусь). Старонка аўдыягіда: https://www.krokam.by/biarescie

Мэта распрацоўкі – даць магчымасць музею больш даступна прадставіць свае экспанаты, а таксама даць магчымасць рэальным і віртуальным наведвальнікам пазнаёміцца з экспанатамі падчас знаходжання ў музеі і па-за ім.

Археалагічны музей «Бярэсце» – унікальны археалагічны музей, размешчаны ў горадзе Брэсце, адзіны ў Еўропе музей сярэднявечнага ўсходнеславянскага горада. З’яўляецца філіялам Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея і адным з найбольш папулярных музейных аб’ектаў Брэста.

Цяпер гэты музей мае магчымасць расказаць пра свае экспанаты і паказаць іх з дапамогай тэлефона ў простым і даступным фармаце. Галоўная старонка аўдыягіда: https://www.krokam.by/biarescie. Аўдыягід мае зразумелы інтэрфейс і даступны на некалькіх платформах:

Web – https://biarescie.krokam.by/

Android – https://play.google.com/store/apps/details?id=by.krokam.biarescie&hl=ru

IOS – https://apps.apple.com/be/app/biarescie/id1480506473

Аўдыягід падтрымлівае 5 моў: беларускую, рускую, ангельскую, польскую, кітайскую. На дадзены момант прадстаўлены 64 экспанаты, размешчаныя ў 13 залах, а таксама галоўны экспанат музея – археалагічны раскоп плошчай 1118 квадратных метраў.

У планы па развіцці гіда ўваходзіць даданне функцый cчытвання QR-кодаў.

Свае матэрыялы для размяшчэння дадатковых экспанатаў можна высылаць на ssrlab221@gmail.com.

Распрацоўшчык гіда – лабараторыя распазнавання і сінтэзу маўлення, Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі.

iOS

Android

Web

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.

Пакінуць каментарый

Your email address will not be published. Required fields are marked *