PHP

Апрацоўка невядомых слоў

Сэрвіс «Апрацоўка невядомых слоў» пакліканы дапаўняць наяўныя слоўнікі сінтэзатара маўлення словамі, якія найбольш часта вызначаліся як невядомыя ці некарэктныя ў сэрвісах «Сінтэзатар маўлення па тэксце», «Праверка правапісу», «Агучаны электронны граматычны слоўнік».   Карыстальніцкі сцэнар працы з сэрвісам На старонцы сэрвіса абраць слова для апрацоўкі са спісу найбольш частотных невядомых слоў. Калі ніводнае слова са спісу не […]

Чытаць больш...

Вызначэнне часцін мовы

Сэрвіс “Вызначэнне часцін мовы” дазваляе карыстальніку ў рэжыме анлайн даведацца, да якой часціны мовы належыць пэўнае слова. На ўваход сэрвісу даецца тэкст на беларускай ці рускай мове, на выхадзе карыстальнік атрымлівае спіс слоў, у якім пазначана, да якой часціны мовы адносіцца кожнае слова тэксту.   Асноўныя тэрміны і паняцці Часціны мовы — разрады слоў, якія характарызуюцца […]

Чытаць больш...

Абрэзка выяў

Сэрвіс “Абрэзка выяў” прызначаны для хуткага і простага кадравання выявы ў прамавугольны або круглы фармат. На ўваход сэрвісу падаецца выява ці некалькі выяў у фармаце .jpg ці .png, пасля апрацоўкі на выхадзе карыстальнік атрымлівае магчымасць спампаваць уваходную выяву ў выглядзе прамавугольніка памерам 800х533 і круга дыяметрам 100 пікселяў у фармаце .png.   Асноўныя тэрміны і паняцці Кадрыраванне – выбар […]

Чытаць больш...

Генератар парадыгмы слова

Сэрвіс «Генератар парадыгмы слова» дазваляе атрымаць парадыгму слова. На ўваход сэрвісу даецца слова ці яго словаформы, сэрвіс ажыццяўляе пошук парадыгмы па слоўніку, і пры адсутнасці гатовай парадыгмы на выхадзе карыстальнік атрымлівае згенераваную парадыгму ўведзенага слова ці парадыгмы, створаныя на падставе падобных па напісанні слоў. Выніковыя згенераваныя парадыгмы маюць націск, пазначаны сімвалам «+», і спецыяльныя тэгі, аддзеленыя ад […]

Чытаць больш...

Тэматычнае распазнаванне маўлення

Сэрвіс «Тэматычнае распазнаванне маўлення» дазваляе карыстальніку пераўтварыць маўленне ў электронны тэкст анлайн. На ўваход сэрвісу даецца фанаграма маўленчых слоў тэматычных даменаў памерам не больш за 20 MB, на выхадзе сэрвіс дае распазнаны электронны тэкст фанаграмы. Фанаграма можа быць выбрана з пададзеных прыкладаў, загружана на сэрвіс з цвёрдага дыску камп’ютара ў фармаце .wav, а таксама можа быць […]

Чытаць больш...

Апрацоўка табліц

Сэрвіс “Апрацоўка табліц” прызначаны для прадстаўлення неспарадкаваных зыходных дадзеных у выглядзе табліцы. Знешні інтэрфейс сэрвісу прадстаўлены на малюнку 1. На ўваход сэрвісу можна падаць дадзеныя ў пэўным фармаце, якія цікавяць карыстальніка. Для атрымання табліцы з інфармацыяй карыстальніка трэба націснуць на кнопку “Show table!/Паказаць табліцу!” Малюнак 1 – Знешні выгляд сэрвісу “Апрацоўка табліц” Сэрвіс апрацоўвае пададзеную […]

Чытаць больш...

Гуказапіс

Сэрвіс “Гуказапіс” дае магчымасць запісваць гук прама ў браўзеры, не выкарыстоўваючы нейкія дадатковыя праграмы. Інтэрфэйс вельмі просты, але дае мінімальны набор неабходных інструментаў для працы. Сэрвіс можа запісаць адвольны гук ці зрабіць запіс праз ваш мікрафон, агучыць яго,  дазволіць спампаваць на камп’ютар ці выкарыстаць прамую спасылку. Малюнак 1 – Знешні інтэрфейс сэрвісу “Гуказапіс” Як працаваць […]

Чытаць больш...

Агучаны электронны граматычны слоўнік

Сэрвіс “Агучаны электронны граматычны слоўнік” прызначаны для атрымання інфармацыі па правільнаму напісанню, вымаўленню слоў, дазваляе пабачыць транскрыпцыю (класічнага выгляду і ў фармаце IPA), а таксама даведацца падрабязную характарыстыку слова пра яго прыналежнасць да той ці іншай часціны мовы (малюнак 1). Сэрвіс аўтаматычна фарміруе гукавы файл, з дапамогай якога можна праслухаць уведзенае карыстальнікам слова і адначасова […]

Чытаць больш...

Упарадкаванне па алфавіце

Сэрвіс «Упарадкаванне па алфавіце» прызначаны для атрымання тэкставых радкоў у алфавітным парадку. На ўваход сэрвісу падаецца адвольны тэкст альбо паслядоўнасць сімвалаў, у якім 1 радок = 1 адзінка для ўпарадкавання па алфавіце, і сэрвіс прывядзе ўваходны тэкст у алфавітны парадак па радках. Таксама ён дазволіць расставіць сімвалы паводле прыярытэту пры сартыроўцы альбо абраць алфавіт.   Асаблівасці […]

Чытаць больш...

Распазнаванне музыкі

Сэрвіс “Music Recognizer” дазваляе распазнаваць ноты па мелодыі. “Music Recognizer” з’яўляецца ўнікальным рэсурсам канвертавання мелодыі ў ноты. Сэрвіс можа быць выкарыстаны як аматарамі, так і прафесіяналамі ў музыцы. “Music Recognizer” знаходзіцца ў адкрытым доступе і мае просты і зразумелы інтэрфейс, што спрашчае яго выкарыстоўванне.

Чытаць больш...

Канвертар азбукі Морзэ

Сэрвіс “Канвертар азбукі Морзэ” дазваляе ператвараць друкаваны тэкст у код Морзе і наадварот. Таксама сэрвіс дае магчымасць карыстальніку праслухоўваць атрыманыя вынікі (код Морзэ ці друкаваны тэкст у залежнасці ад мэтанакіраванасці) анлайн.

Чытаць больш...

Графічнае адлюстраванне алафонных фраз

Галоўнай задачай сэрвісу “Графічнае адлюстраванне алафонных фраз” з’яўляецца графічнае адлюстраванне фізічнага сігналу ў часавым альбо частотным выглядзе для алафоннага радка, зададзенага карыстальнікам сэрвісу. Алафонны радок мае форму тэкставага радка, складзенага з паслядоўна запісаных алафонаў. Для адлюстравання сігналу выкарыстоўваюцца два графікі: асцылаграма сігналу і спектраграма сігналу. Асцылаграма сігналу – двухмернае часавае адлюстраванне сігналу. Больш дакладна, залежнасць […]

Чытаць больш...

Вычытка тэкстаў праз сэрвісы www.Corpus.by

Алгарытм працы пры вычытцы электронных беларускіх тэкстаў рознага памеру з выкарыстанне сэрвісаў, распрацаваных лабараторыя распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Чытаць больш...

Інструкцыя па апісанні сэрвісаў партала www.Corpus.by (да 2016.10.03)

Інструкцыя па апісанні сэрвісаў партала www.Corpus.by: Пачынаць апісанне сэрвісу трэба з невялікага сказа, які раскрывае яго сутнасць і прызначэнне. У першым сказе павінна прысутнічаць назва сэрвісу і ўбудаваная спасылка на старонку сэрвісу. У апісанні павінен быць размешчаны скрыншот асноўнага акна сэрвісу. У апісанні сэрвісу павінны быць прыведзены ўсе яго функцыянальныя магчымасці. Функцыі сэрвісу павінны быць […]

Чытаць больш...

Праверка правапісу

Сэрвіс “Праверка правапісу” прызначаны для праверкі правільнасці напісання слоў. На ўваход сэрвісу падаецца электронны тэкст, які патрабуе праверкі. Па націсканні кнопкі “Праверыць” сэрвіс параўноўвае словы тэксту са словамі ў падключаных слоўніках. Знойдзеныя ў слоўніку ўваходныя словы сэрвіс кваліфікуе як напісаныя правільна і адкідае. Не знойдзеныя ў слоўніку ўваходныя словы (г. зн. невядомыя сэрвісу) сэрвіс кваліфікуе як напісаныя няправільна, […]

Чытаць больш...

Падлік частотнасці сімвалаў

Сэрвіс «Падлік частотнасці сімвалаў» дае статыстычную і даведачную інфармацыю пра сімвалы ў тэксце, што дазваляе выявіць і выправіць іх памылковае выкарыстанне. На ўваход сэрвісу падаецца адвольны электронны тэкст ці паслядоўнасць сімвалаў. Сэрвіс падлічвае агульную колькасць сімвалаў уваходнага тэксту і колькасць унікальных сімвалаў у тэксце. На выхадзе для кожнага ўнікальнага сімвала адлюстроўваецца інфармацыя: код па стандарце Unicode; […]

Чытаць больш...

Графічнае адлюстраванне алафонаў

Сэрвіс «Графічнае адлюстраванне алафонаў» дазваляе адлюстроўваць гук у графічным выглядзе. У дадзеным сэрвісе рэалізавана магчымасць звярнуцца да базы алафонаў інтэрнэт-версіі сінтэзатара маўлення па тэксце, абраць пэўны алафон з базы і атрымаць яго асцылаграму альбо спектраграму.   Асноўныя тэрміны і паняцці Алафон — рэалізацыя фанемы, яе варыянт, абумоўлены канкрэтным фанетычным акружэннем. Асцылаграма — графік залежнасці амплітуды гукавога сігналу […]

Чытаць больш...

Генератар транскрыпцый

Сэрвіс “Генератар транскрыпцый” распрацаваны для графічнага запісу гучання слоў (малюнак 1). Функцыянальнасць сэрвісу не абмяжоўваецца магчымасцю апрацоўкі паасобных слоў, але таксама дазваляе апрацоўваць вялікія аб’ёмы тэкстаў.

Чытаць больш...

Чытанне RSS

Сэрвіс “Чытанне RSS” патрэбны для таго, каб карыстальніку было зручна адсочваць на сайтах інфармацыю, якая рэгулярна абнаўляецца. Дадзены сэрвіс дае магчымасць увесці адвольны інтэрнэт-адрас альбо выбраць са спісу па змаўчанні і атрымаць спіс апісанняў апошніх навін ці новых артыкулаў сайта. Для карэктнай працы сэрвіса ўведзены адрас павінен быць спасылкай на RSS сайта. Гэтыя спасылкі можна […]

Чытаць больш...

Захаванне зместу інтэрнэт-старонкі

“Захаванне зместу інтэрнэт-старонкі” дазваляе карыстальніку без асаблівых складанасцяў захаваць HTML код любой інтэрнэт-старонкі. Дастаткова ў полі “Please input an URL” увесці спасылку і націснуць кнопку “Атрымать старонку”. Пасля апрацоўкі фарміруюцца два тэкставыя дакументы (*.txt): з тэгамі HTML (малюнак 2) і без іх (малюнак 3). Для таго, каб захаваць дакумент з HTML тэгамі, трэба націснуць на спасылку […]

Чытаць больш...

Генератар спасылак на публікацыі

Стварэнне бібліяграфічных спасылак – неад’емная частка навуковай працы. Каб спрасціць гэтую задачу для карыстальнікаў, быў створаны сэрвіс “Генератар спасылак на публікацыі“. Дадзены сэрвіс распрацаваны для аўтаматычнай генерацыі спасылак. Зайшоўшы на старонку сэрвісу, карыстальніку неабходна пазначыць фармат спасылкі, тып крыніцы (кніга, артыкул часопісу, канферэнцыя, вэб-сайт) і мову афармлення публікацыі (беларуская, руская ці англійская) (малюнкі 1, 2). […]

Чытаць больш...

Збор тэматычных спісаў

Сэрвіс “Збор тэматычных спісаў” ставіць сваёй задачай прывесці мінімум па адным прыкладзе для адлюстравання кожнага канкрэтнага алафона ці дыфона (у нашым выпадку складаецца з санорнага зычнага і галоснага гукаў). У аснове дадзенага сэрвісу ляжаць спісы слоў, якія былі спецыяльна састаўлены экспертам. Для зручнасці карыстання і ўспрымання, падабраныя словы згрупіраваны па тэматыках, паколькі адвольны набор слоў, вельмі […]

Чытаць больш...

Падлік частотнасці слоў

Сэрвіс “Частотнасць слоў” вырашае задачу па атрыманні статыстыкі ўжывання адвольных сімвальных паслядоўнасцяў у электронным тэксце. Прыватным выпадкам гэтай задачы з’яўляецца задача падліку частоты ўжывання слоў у электронным тэксце. Старонка сэрвісу – http://www.corpus.by/wordFrequency/

Чытаць больш...

Праверка правапісу “ў”

Адным з важных момантаў у сінтэзаванні маўлення з’яўляецца тое, што ўваходны тэкст мусіць не мець арфаграфічных памылак. Іначай, відавочна, вынікам працы СМТ будзе некарэктны гукавы тэкст, які рэжа слых. Сэрвіс Праверка правапісу “ў” распрацаваны для хуткай праверкі вялікіх электронных тэкстаў на беларускай мове з мэтай пошуку і выпраўлення адной з найбольш распаўсюджаных памылак – памылкі ў […]

Чытаць больш...

Генератар арфаэпічнага слоўніка

Сэрвіс «Генератар арфаэпічнага слоўніка» выконвае задачу канвертавання электроннага арфаграфічнага запісу беларускіх слоў у фанетычную транскрыпцыю ў адпаведнасці з нормамі сучаснага беларускага маўлення. На ўваход сэрвісу падаецца тэкст на беларускай мове, далей сэрвіс прадстаўляе зыходныя дадзеныя ў транскрыбіраваным выглядзе: на выхадзе апрацоўкі падаецца кірылічная транскрыпцыя слова, якая адлюстроўвае яго правільнае вымаўленне.   Асноўныя тэрміны і паняцці Арфаэпія […]

Чытаць больш...

Генератар інфармацыі аб сімвалах

Сэрвіс «Генератар інфармацыі аб сімвалах» дае магчымасць атрымаць назвы сімвалаў кадыроўкі Windows-1251 (стандартнай 8-бітнай кадыроўкі для ўсіх рускіх версій Microsoft Windows). На ўваход сэрвісу падаецца электронны тэкст ці любая адвольная паслядоўнасць электронных сімвалаў кадыроўкі Windows-1251. Пасля апрацоўкі ўведзеных дадзеных карыстальнік атрымлівае спіс назваў сімвалаў па парадку іх знаходжання ва ўваходным тэксце.   Практычная каштоўнасць Мэтай дадзенага […]

Чытаць больш...