C++

IntonTrainer — праграма для вывучэння інтанацыі вуснага маўлення

Камп’ютарная сістэма пад кіраваннем OS Windows (7, 8, 10) прызначана для паглыбленага навучання інтанацыі вуснага маўлення. Навучанне заснавана на параўнанні эталонных інтанацыйных партрэтаў зададзенага набору фраз з інтанацыяй фраз, якія вымаўляюцца навучэнцам. Акустычная база дадзеных уключае набор стандартных сказаў, які дастаткова поўна пакрывае разнастайнасць інтанацыйных эталонаў і іх асноўных варыяцый, якія выкарыстоўваюцца ў дадзенай мове. […]

Чытаць больш...

Двухмоўны сінтэзатар у складзе інфармацыйна-аналітычнай сістэмы пошуку і апрацоўкі навукова-тэхнічнай інфармацыі

Інфармацыйна-аналітычная сістэма пошуку і апрацоўкі навукова-тэхнічнай інфармацыі была абсталявана двухмоўным сінтэзатарам. У выніку карыстальнік атрымаў магчымасць праслухоўваць атрыманы рэферат вялікага тэксту на БМ (малюнак 1) ці на РМ (малюнак 2). Блок нармалізацыі тэксту дазваляе якасна прыводзіць да арфаграфічнага тэксту складанаўтвораныя тэхнічныя выразы. Малюнак 1. Інтэрфейс стварэння рэферату на БМ з магчымасцю агучыць яго праз двухмоўны […]

Чытаць больш...

Гібрыдны сінтэзатар выразнага маўлення «ЭТАП-МУЛЬТЫФОН»

На малюнку 1 прыведзены прыклад перакладу тэксту з англійскай мовы на РМ. На малюнку 2 прыведзены прыклад сінтагматычнай апрацоўкі тэксту на РМ. Выніковыя тэксты ў абодвух выпадках размячаюцца адпаведнымі тыпамі сінтаксічных структур сказа, якія апрацоўваюцца СМТ на БМ і РМ у выразнае сінтэзаванае маўленне. Малюнак 1. Прыклад перакладу тэксту з англійскай мовы на РМ з магчымасцю […]

Чытаць больш...

Сінтэзатар беларускага і рускага маўлення па тэксце для стацыянарных, мабільных і інтэрнэт платформ

Звычайная камунікацыя паміж людзьмі адбываецца праз голас і слых. Гэты спосаб узаемадзеяння пажаданы для чалавека-машынных адносінаў. Сінтэзатар маўлення распрацоўваецца, каб мабільны ці стацыянарны камп’ютар меў магчымасць прачытаць асобныя словы, сказы і інш. тэкставыя фрагменты на дзвюх дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь: беларускай і рускай.

Чытаць больш...

Электронная гаворачая бібліятэка “TalkingLibrary”

Агучванне электронных кніг, для невідушчых людзей, сінтэз маўлення па адвольным тэксце, электронная гаворачая бібліятэка, выраб агучанай літаратуры, кіраванне праграмай без ужывання візуальнага канала атрымання інфармацыі.

Чытаць больш...

Сінтэзатар маўлення па тэксце “Multiphone”

Даследчая праграма сінтэзу маўлення па тэксце на рускай і беларускай мовах з шырокімі эксперыментальнымі магчымасцямі змены голасу, інтанацыі і шматлікіх іншых параметраў сінтэзаванага маўлення.

Чытаць больш...

Тэхналогія камп’ютэрнага кланавання персанальнага голасу і дыкцыі чалавека

Новыя магчымасці, якія дае тэхналогія кланавання:

Прайграванне адвольнага тэксту з манерай чытання пэўнага чалавека і яго голасам
Узнаўленне галасоў вядомых асоб
Персаналізаванае маўленчае апавяшчэнне метадамі камп’ютэрнай тэлефаніі
Судовая фанаскапічная экспертыза на аснове банка галасавых клонаў правапарушальнікаў
Аператыўная ідэнтыфікацыя асобы па голасе для прадухілення “тэлефоннага тэрарызму”

Чытаць больш...

Тэхналогія аўтаматычнай ідэнтыфікацыі голасу асобы

Тэхналогія заснавана на распрацаваных метадах і алгарытмах ідэнтыфікацыі голасу асобы па ўваходнай фанаграме маўленчага сігналу адвольнага зместу шляхам паслядоўнага супастаўлення яе параметрычнага апісання з індывідуальнымі ўзорамі маўлення, сінтэзаванымі па тэксце уваходнай фанаграмы.

Чытаць больш...

Праграма аўтаматычнай разметкі аўдыёсігналаў маўлення “PhoneClonator”

Праграма аўтаматычнага аналізу, сегментацыі і разметкі аўдыёсігналаў маўлення на паслядоўнасць алафонаў і пітчаў (перыядаў асноўнага тону) у адпаведнасці з тэкстам вымаўленай фразы.  

Чытаць больш...

Камп’ютэрная сістэма кланавання прасадычных характарыстык маўлення “IntoClonator”

Праграма аўтаматычнага аналізу аўдыёсігналаў маўлення, з дапамогай якой адлюстроўваюцца межы ядра, перад’ядра і заядра, меладычная крывая і крывая інтэнсіўнасці вымаўленай фразы. Сістэма дазваляе аўтаматызаваць працэс стварэння комплекса прасадычных партрэтаў, неабходных для сінтэза маўлення па адвольным тэксце. Чытайце артыкул па тэме – матэрыялы канферэнцыі “Дыялог 2008”    

Чытаць больш...

Аналізатар тэксту “Text Analyzer”

Праграма, якая дазваляе знаходзіць у тэксце ўсе сказы, якія змяшчаюць у сваім складзе тыя ці іншыя пунктуацыйныя знакі, захоўваць гэтыя сказы і сартаваць іх па розных крытэрыях.

Чытаць больш...

АПМ падрыхтоўкі інфармацыі для галасавых аб’яў на транспарце

У наш час многія з маршрутаў гарадскога транспарта забяспечаны серыйнымі прыстасаваннямі для лічбавага запісу і гукавога ўзнаўлення назваў прыпынкаў. У шэрагу выпадкаў узнікае неабходнасць змены наяўных запісаў.

Чытаць больш...