Table Processor


Sorry, this entry is only available in Беларуская. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in the alternative language. You may click the link to switch the active language.

Сэрвіс “Апрацоўка табліц” прызначаны для прадстаўлення неспарадкаваных зыходных дадзеных у выглядзе табліцы. Знешні інтэрфейс сэрвісу прадстаўлены на малюнку 1. На ўваход сэрвісу можна падаць дадзеныя ў пэўным фармаце, якія цікавяць карыстальніка. Для атрымання табліцы з інфармацыяй карыстальніка трэба націснуць на кнопку “Show table!/Паказаць табліцу!”

image001

Малюнак 1 – Знешні выгляд сэрвісу “Апрацоўка табліц”

Сэрвіс апрацоўвае пададзеную інфармацыю на ўваход і ў выніку прадстаўляе карыстальніку наступны від табліцы, які адлюстраваны на малюнку 2.

image003

Малюнак 2 – Вынік працы сэрвісу “Апрацоўка табліц”

Таксама сэрвіс дае магчымасць карыстальніку не толькі стварыць табліцу зыходных даных, але і апрацаваць яе. Дадатковыя функцыі сэрвісу прадстаўлены на малюнку 3. Сюды ўваходзяць магчымасць выдаліць, напрыклад, слупкі 1 і 5  (малюнак 5) і змяніяць месцамі слупок (або слупкі), напрыклад 2 і 4 (малюнак 4). Сэрвіс дазваляе паступова (адзін за другім) выдаляць слупкі. Спосаб і вынікі прадстаўлены на адпаведных малюнках. Дадзеныя функцыі з’яўляюцца пасля таго, як будзе націснута кнопка “Show table!/Паказаць табліцу!”.

image005

Малюнак 3 – Дадатковыя магчымасці сэрвісу

image007

image009

Малюнак 4 – Спосаб і вынік змены месца слупкоў

image011

image013

Малюнак 5 – Спосаб і вынік выдалення аднаго са слупкоў

Заўвага! Падчас збору зыходных дадзеных сэрвіс сам не падзяляе інфармацыю на слупкі. Для фарміравання слупкоў трэба аддзяляць дадзеныя спецыяльным сімвалам, які можна проста скапіраваць (спачатку выдзеліўшы яго, як адлюстравана на малюнку 7) і ўставіць паміж, напрыклад, словамі, якія павінны быць у розных слупках. У выпадку, калі карыстальнік не паставіць гэтага знаку, зыходныя дадзеныя не будуць размеркаваныя па слубках ў табліцы (або гэта будзе выканана некарэктна).

image016

Малюнак 6 – Сімвал “разбіўкі” дадзеных на слупкі (выдзелены сінім)

image017

Малюнак 8 – Вынік працы сэрвісу з карыстальніцкімі дадзенымі (з фарматаваннем)

На малюнку 7 прадстаўлены вынік працы сэрвісу з карыстальніцкімі дадзенымі, якія былі адфарматаваны з дапамогай “раздзяляльнага” сімвала, які разглядаецца на малюнку 6.

 

Старонка сэрвісу: http://corpus.by/TableProcessor/?lang=be

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.