(Беларуская) Апрацоўка табліц


Извините, этот техт доступен только в “Беларуская” и “Американский Английский”. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in this site default language. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

Сэрвіс “Апрацоўка табліц” прызначаны для перапрацоўкі зыходных дадзеных у выгляд табліцы і для працы з атрыманай табліцай. Знешні інтэрфейс сэрвісу прадстаўлены на малюнку 1. На ўваход сэрвісу можна падаць дадзеныя ў пэўным фармаце, якія цікавяць карыстальніка. Для атрымання табліцы з інфармацыяй карыстальніка трэба націснуць на кнопку “Show table!/Паказаць табліцу!”

image001

Малюнак 1 – Знешні выгляд сэрвісу “Апрацоўка табліц”

Сэрвіс апрацоўвае пададзеную інфармацыю на ўваход і ў выніку прадстаўляе карыстальніку наступны від табліцы, які адлюстраваны на малюнку 2.

image003

Малюнак 2 – Вынік працы сэрвісу “Апрацоўка табліц”

Таксама сэрвіс дае магчымасць карыстальніку не толькі стварыць табліцу зыходных даных, але і апрацаваць яе. Дадатковыя функцыі сэрвісу прадстаўлены на малюнку 3. Сюды ўваходзяць магчымасць выдаліць, напрыклад, слупкі 1 і 5  (малюнак 5) і змяніць месцамі слупок (або слупкі), напрыклад 2 і 4 (малюнак 4). Сэрвіс дазваляе паступова (адзін за другім) выдаляць слупкі. Спосаб і вынікі прадстаўлены на адпаведных малюнках. Дадзеныя функцыі з’яўляюцца пасля таго, як будзе націснута кнопка “Show table!/Паказаць табліцу!”.

image005

Малюнак 3 – Дадатковыя магчымасці сэрвісу

image007

image009

Малюнак 4 – Спосаб і вынік змены месца слупкоў

image011

image013

Малюнак 5 – Спосаб і вынік выдалення аднаго са слупкоў

Заўвага! Падчас збору зыходных дадзеных сэрвіс сам не падзяляе інфармацыю на слупкі. Для фарміравання слупкоў трэба аддзяляць дадзеныя спецыяльным сімвалам, які можна проста скапіраваць (спачатку выдзеліўшы яго, як адлюстравана на малюнку 6) і ўставіць паміж, напрыклад, словамі, якія павінны быць у розных слупках. У выпадку, калі карыстальнік не паставіць гэтага знаку, зыходныя дадзеныя не будуць размеркаваныя па слупках ў табліцы (або гэта будзе выканана некарэктна).

image016

Малюнак 6 – Сімвал “разбіўкі” дадзеных на слупкі (выдзелены сінім)

image017

Малюнак 7 – Вынік працы сэрвісу з карыстальніцкімі дадзенымі (з фарматаваннем)

На малюнку 7 прадстаўлены вынік працы сэрвісу з карыстальніцкімі дадзенымі, якія былі адфарматаваны з дапамогай “раздзяляльнага” сімвала, які разглядаецца на малюнку 6.

 

Доступ да сэрвіса праз API

Для доступу да сэрвіса “Апрацоўка табліц” праз API, неабходна адправіць AJAX-запыт тыпу POST на адрас https://corpus.by/TableProcessor/api.php. Праз масіў data перадаюцца наступныя параметры:

  • tableText — табліца ў тэкставым прадстаўленні, дзе кожны радок тэксту — радок табліцы.
  • delimiter — сімвал, які служыць раздзяляльнікам ячэек у радку табліцы. Даступны наступныя варыянты:
    • 0 — табуляцыя.
    • 1 — прабел.
    • 2 — перавод радка.
    • 3 — коска.
  • mode — дзеянне, накіраванае на апрацоўку табліцы. Даступны наступныя варыянты:
    • showTable — сфарміраваць табліцу ў html-фармаце на падставе тэкставага прадстаўлення.
    • swapColumns — памяняць вызначаныя слупкі месцамі.
    • deleteColumns — выдаліць вызначаны слупок.

Дадатковыя параметры:

  • swap_column_1 і swap_column_2 — нумары слупкоў, якія неабходна памяняць месцамі (пры mode — swapColumns).
  • delete_column — нумар слупка, які неабходна выдаліць (пры mode — deleteColumns).

Прыклад AJAX-запыту:

$.ajax({
   type: “POST”,
   url: “https://corpus.by/TableProcessor/api.php”,
   data:{
      “tableText”: “№ Назва Назва паводле сузор’я Адлегласць, св. гадоў Бачная зорная велічыня Паўшар’е
0 Сонца – 0,0000158 −26,72
1 Сірыус α Вялікага Сабакі 8,6 −1,46 Паўднёвае
2 Канопус α Кіля 310 −0,72 Паўднёвае
3 Таліман α Цэнтаўра 4,3 −0,27 Паўднёвае
4 Арктур α Валапаса 34 −0,05(пераменная) Паўночнае
5 Вега α Ліры 25 0,03 (пераменная) Паўночнае
6 Капэла α Возніка 41 0,08 Паўночнае
7 Рыгель β Арыёна ~870 0,12 (пераменная) Паўднёвае
8 Працыён α Малога Сабакі 11,4 0,38 Паўночнае
9 Ахернар α Эрыдана 69 0,46 Паўднёвае
10 Бетэльгейзэ α Арыёна ~530 0,50 (пераменная) Паўночнае”,

      “delimiter”: 0,
      “mode”: “showTable”
   },
   success: function(msg){ },
   error: function() { }
});

Сервер верне JSON-масіў з тэкставым прадстаўленнем табліцы (параметр tableText), html-прадстаўленнем табліцы (параметр tableHtml) і фрагментам html-старонкі з прадстаўленнем даступнай функцыянальнасці (параметр functionality). Напрыклад, па вышэй прыведзеным AJAX-запыце будзе сфарміраваны наступны адказ:

[
   {
      “tableText”: “<input type=”hidden” name=”tableText” value=”№ Назва Назва паводле сузор&#39;я Адлегласць, св. гадоў Бачная зорная велічыня Паўшар&#39;е

0 Сонца – 0,0000158 −26,72
1 Сірыус α Вялікага Сабакі 8,6 −1,46 Паўднёвае
2 Канопус α Кіля 310 −0,72 Паўднёвае
3 Таліман α Цэнтаўра 4,3 −0,27 Паўднёвае
4 Арктур α Валапаса 34 −0,05(пераменная) Паўночнае
5 Вега α Ліры 25 0,03 (пераменная) Паўночнае
6 Капэла α Возніка 41 0,08 Паўночнае
7 Рыгель β Арыёна ~870 0,12 (пераменная) Паўднёвае
8 Працыён α Малога Сабакі 11,4 0,38 Паўночнае
9 Ахернар α Эрыдана 69 0,46 Паўднёвае
10 Бетэльгейзэ α Арыёна ~530 0,50 (пераменная) Паўночнае>”,

      “tableHtml”: “<table width=”100%” class=”processing” align=”center”><tbody><tr><td>№</td>

<td>Назва</td><td>Назва паводле сузор’я</td><td>Адлегласць, св. гадоў</td><td>Бачная зорная велічыня</td><td>Паўшар’е
</td></tr><tr><td>0</td><td>Сонца</td><td>–</td><td>0,0000158</td><td>−26,72
</td><td></td></tr><tr><td>1</td><td>Сірыус</td><td>α Вялікага Сабакі</td><td>8,6</td><td>−1,46</td><td>Паўднёвае
</td></tr><tr><td>2</td><td>Канопус</td><td>α Кіля</td><td>310</td><td>−0,72</td><td>Паўднёвае
</td></tr><tr><td>3</td><td>Таліман</td><td>α Цэнтаўра</td><td>4,3</td><td>−0,27</td><td>Паўднёвае
</td></tr><tr><td>4</td><td>Арктур</td><td>α Валапаса</td><td>34</td><td>−0,05(пераменная)</td><td>Паўночнае
</td></tr><tr><td>5</td><td>Вега</td><td>α Ліры</td><td>25</td><td>0,03 (пераменная)</td><td>Паўночнае
</td></tr><tr><td>6</td><td>Капэла</td><td>α Возніка</td><td>41</td><td>0,08</td><td>Паўночнае
</td></tr><tr><td>7</td><td>Рыгель</td><td>β Арыёна</td><td>~870</td><td>0,12 (пераменная)</td><td>Паўднёвае
</td></tr><tr><td>8</td><td>Працыён</td><td>α Малога Сабакі</td><td>11,4</td><td>0,38</td><td>Паўночнае
</td></tr><tr><td>9</td><td>Ахернар</td><td>α Эрыдана</td><td>69</td><td>0,46</td><td>Паўднёвае
</td></tr><tr><td>10</td><td>Бетэльгейзэ</td><td>α Арыёна</td><td>~530</td><td>0,50 (пераменная)</td><td>Паўночнае</td></tr></tbody></table>”,

      “functionality”: “<h2 class=”sub-caption-smaller”>Памяняць месцамі слупкі:
<select id=”swap_column_1_id” name=”swap_column_1″>
<option value=”1″>Слупок №1</option><option value=”2″>Слупок №2</option><option value=”3″>Слупок №3</option><option value=”4″>Слупок №4</option><option value=”5″>Слупок №5</option><option value=”6″>Слупок №6</option> </select>
<select id=”swap_column_2_id” name=”swap_column_2″>
<option value=”1″>Слупок №1</option><option value=”2″>Слупок №2</option><option value=”3″>Слупок №3</option><option value=”4″>Слупок №4</option><option value=”5″>Слупок №5</option><option value=”6″>Слупок №6</option> </select>
<input type=”submit” id=”swap_columns_id” name=”swap_columns” class=”blue-button” value=”Памяняць!”>
<br>
</h2><h2 class=”sub-caption-smaller”>Выдаліць слупок:
<select id=”delete_column_id” name=”delete_column”>
<option value=”1″>Слупок №1</option><option value=”2″>Слупок №2</option><option value=”3″>Слупок №3</option><option value=”4″>Слупок №4</option><option value=”5″>Слупок №5</option><option value=”6″>Слупок №6</option> </select>
<input type=”submit” id=”delete_columns_id” name=”delete_columns” class=”blue-button” value=”Выдаліць слупок!”>
</h2>”

   }
]

 

Старонка сэрвісу: https://corpus.by/TableProcessor/?lang=be

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.