Абрэзка выяў


Сэрвіс Абрэзка выяў прызначаны для хуткага і простага кадравання выявы ў прамавугольны або круглы фармат. На ўваход сэрвісу падаецца выява ці некалькі выяў у фармаце .jpg ці .png, пасля апрацоўкі на выхадзе карыстальнік атрымлівае магчымасць спампаваць уваходную выяву ў выглядзе прамавугольніка памерам 800х533 і круга дыяметрам 100 пікселяў у фармаце .png.

 

Асноўныя тэрміны і паняцці

Кадраванне – выбар межаў і памеру фатаграфічнай выявы. Выкарыстоўваецца для атрымання больш гарманічнага малюнка.

 

Практычная каштоўнасць

Сэрвіс быў створаны галоўным чынам для спрашчэння папаўнення фотакантэнтам мабільнай праграмы KrokApp – аўдыягіда па гарадах Беларусі [1]. Сэрвіс дазваляе без дапамогі складаных графічных рэдактараў у тры клікі атрымаць выявы ў фармаце, патрэбным для размяшчэння сярод фотакантэнту праграмы KrokApp. У прыватнасці, выява славутасці ў праграме павінна мець памер 800х533, а яе перадпрагляднае фота на старонцы выбару кропак – круга з дыяметрам 100 пікселяў у фармаце .png.

Пры ўмове далейшай распрацоўкі і паляпшэння у сэрвіс могуць быць дададзеныя магчымасці выбару вобласці і памеру для кругавой і прамавугольнай абрэзкі, што зробіць яго цікавым больш шырокаму колу карыстальнікаў.

 

Асаблівасці сэрвісу

На цяперашні момант сэрвіс прапаноўвае наступныя выходныя памеры выяў:

  • магчымасць праглядзець зыходную выяву;
  • прамавугольнік памерам 800х533;
  • круг дыяметрам 100 пікселяў у фармаце .png.

 

Апісанне інтэрфейсу

Графічны інтэрфейс сэрвісу прадстаўлены на малюнку 1.

Малюнак 1 – Графічны інтэрфейс сэрвісу “Абрэзка выяў”

Інтэрфейс змяшчае наступныя вобласці:

  • вобласць загрузкі адной ці некалькіх выяў – кнопку “Агляд…” (мова на кнопцы залежыць ад мовы, абранай у браўзеры);
  • кнопку “Абрэзаць”, якая запускае апрацоўку і дае магчымасць атрымаць вынікі.

 

Карыстальніцкі сцэнар працы з сэрвісам

  1. Націснуць кнопку “Агляд…”
  2. У дыялогавым акне за 1 раз выбраць адзін ці некалькі файлаў выяў для абрэзкі, націснуць “Адкрыць”.
  3. Націснуць кнопку “Абрэзаць” для апрацоўкі выяў (малюнак 2).
  4. Націснуць спасылкі “800х533” і “circle” для прагляду выніковых файлаў.
  5. Націснуць спасылкі “download” для спампоўкі выніковых файлаў.

Малюнак 2 – Вынік працы сэрвісу “Абрэзка выяў”

Выходныя файлы выяў спампоўваюцца з тымі самымі назвамі, што былі на ўваходзе.

 

Спасылкі на крыніцы

Старонка сэрвісу: https://ssrlab.grid.by/ImageCropper/?lang=be

 

Перакрыжаваныя спасылкі:

  1. Прэзентацыйныя матэрыялы пра мабільную праграму-аўдыягід па гарадах Беларусі KrokApp

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.