Тэхналогія заснавана на распрацаваных метадах і алгарытмах ідэнтыфікацыі голасу асобы па ўваходнай фанаграме маўленчага сігналу адвольнага зместу шляхам паслядоўнага супастаўлення яе параметрычнага апісання з індывідуальнымі ўзорамі маўлення, сінтэзаванымі па тэксце уваходнай фанаграмы.
У аснову тэхналогіі пакладзеныя шматгалосы сінтэзатар маўлення па адвольным тэксце, які генеруе інфармацыю пра фанетычны змест маўленчага сігналу, і праграмныя сродкі нелінейнага па часе супастаўлення натуральных і сінтэзаваных маўленчых сігналаў метадамі дынамічнага праграмавання.
Прынцып аналізу праз сінтэз, які выкарыстоўваецца ў тэхналогіі, дазваляе аўтаматызаваць аператыўны пошук, знаходжанне і ідэнтыфікацыю асобы па голасе ў звышвялікіх спецыялізаваных гукавых базах дадзеных (СГБД).