Стваральнік аўдыякніг “aBookForge”


aBF1

 

“aBookForge” – гэта сістэма, прызначаная для агучвання адвольных тэкставых файлаў у рэжыме рэальнага часу і стварэння гукавых файлаў.

Асноўныя функцыі сістэмы:

  • агучванне ўсяго або адвольна вылучанага фрагмента тэксту;
  • захаванне сінтэзаванага маўлення ў гукавы файл у фармаце «.wav» або «.mp3»;
  • запіс сінтэзаванага маўлення ў некалькі файлаў зададзенага аб’ёму;
  • выбар мужчынскага ці жаночага голасу для агучвання тэксту;
  • рэгуляванне тэмпу і гучнасці маўлення;
  • кіраванне працэсам агучвання тэксту (спыненне, паўза, аднаўленне);
  • праца з файламі ў фармаце «.txt»: адкрыванне, рэдагаванне і захаванне тэксту.

Вобласць ужывання:

  • стварэнне аўдыякніг;
  • стварэнне рэкламнай маўленчай інфармацыі на аснове тэкставых файлаў;
  • распрацоўка сістэм апавяшчэння;
  • стварэнне запісаў для навучання рускай мове і маўленню.

Канкурэнтныя перавагі:

  • аптымальныя суадносіны паказчыку кошт/якасць прадукта;
  • наяўнасць 2-х галасоў (мужчынскага і жаночага) для агучвання тэксту;
  • вышэйшы клас пераборлівасці сінтэзаванага маўлення ў адпаведнасці з ДАСТ Р51061-97, СТБ ДАСТ Р 50840-200

 

aBF22aBF51

 

aBF2

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.