Сінтэзатар маўлення па тэксце “Multiphone”


Даследчая праграма сінтэзу маўлення па тэксце на рускай і беларускай мовах з шырокімі эксперыментальнымі магчымасцямі змены голасу, інтанацыі і шматлікіх іншых параметраў сінтэзаванага маўлення.

Сінтэз вуснага маўлення па тэксце ажыццяўляецца на аснове лексіка-граматычнага аналізу ўваходнага тэксту шляхам мадэлявання працэсаў утварэння маўлення з улікам правілаў вымаўлення гукаў і інтанавання, уласцівых беларускай ці рускай мовам. Пасля падачы арфаграфічнага тэксту на ўваход праграмы спрацоўваюць шэраг спецыялізаваных працэсараў: тэкставы, прасадычны, фанетычны і акустычны. Гэтыя працэсары ў сваёй аснове і паводле ідэі распрацоўкі шматмоўнага сінтэзатара маўлення з’яўляюцца мованезалежнымі, а моўная спецыфіка задаецца адпаведным наборам базаў дадзеных і ведаў (правілаў).

 

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.