Тэхналогія камп’ютэрнага кланавання персанальнага голасу і дыкцыі чалавека


Новыя магчымасці, якія дае тэхналогія кланавання:

  •  Прайграванне адвольнага тэксту з манерай чытання пэўнага чалавека і яго голасам
  •  Узнаўленне галасоў вядомых асоб
  •  Персаналізаванае маўленчае апавяшчэнне метадамі камп’ютэрнай тэлефаніі
  •  Судовая фанаскапічная экспертыза на аснове банка галасавых клонаў правапарушальнікаў
  •  Аператыўная ідэнтыфікацыя асобы па голасе для прадухілення “тэлефоннага тэрарызму”

Многім, магчыма, было б цікава, калі б іх камп’ютэр размаўляў іх голасам або голасам блізкіх людзей ці вядомых асоб. І нават, хоць гэта не біялагічны, а камп’ютэрны клон, уладальнікі такога “клона” могуць быць упэўненыя, што хаця б часцінка іх сутнасці застанецца нятленнай. У цэлым тэхналогія голаса і маўлення можа значна павысіць прывабнасць выкарыстання сінтэзатараў маўлення ў розных камп’ютэрных сістэмах кіравання дзякуючы высокай якасці і натуральнасці маўлення, яго персаналізацыі і пазнавальнасці голасу.

Сайт_Малюнак.

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.