Электронная гаворачая бібліятэка “TalkingLibrary”


Праграма прызначана для агучвання электронных кніг, у асаблівасці для невідушчых людзей. TalkingLibrary з’яўляецца  электроннай гаворачай бібліятэкай, якая дазваляе выконваць сінтэз маўлення па адвольным тэксце, выраб агучанай літаратуры. Кіраванне праграмай ажыццяўляецца без ужывання візуальнага канала атрымання інфармацыі.

TalkingLibrary_screen

1. Прызначэнне

Комплекс праграмных сродкаў «Электронная гаворачая бібліятэка» прызначаны для агучвання электронных кніг. У распрацаваным комплексе праграмных сродкаў «Электронная гаворачая бібліятэка» рэалізуецца новая тэхналогія выраба агучанай літаратуры для невідушчых людзей. Комплекс уключае праграму «Чытач», якая забяспечвае навігацыю па электроннай кнізе, і праграму «Мультыфон», якая забяспечвае сінтэз маўлення па адвольным тэксце на рускай і беларускай мовах. Карыстальніцкі інтэрфейс праграмы, пабудаваны на аснове працы з клавіятурай і навушнікамі, дазваляе лёгка авалодаць навыкамі яе выкарыстання інваліду па зроку. Кіраванне заснаванае на ўжыванні набору «гарачых клавіш» і маўленчых паведамленняў пра выкананыя дзеянні і не патрабуе кантролю выкананых праграмай дзеянняў на экране дысплея.

 

2. Адметныя асаблівасці

  • кіраванне праграмай без ужывання візуальнага канала атрымання інфармацыі;
  • агучванне інфармацыі якасным, набліжаным да натуральнага сінтэзаваным голасам;
  • атрыманне інфармацыі пра стан і функцыянальныя магчымасці праграмы ў выглядзе маўленчага паведамлення;
  • выбар адной з наяўных электронных кніг;
  • пераход на абраную частку тэксту і яго агучванне з магчымасцю перарывання працы ў любы момант;
  • пераход падчас чытання ў прамым і зваротным напрамку на фразу, абзац, раздзел тэксту;
  • спыненне чытання і паўтор асобнай фразы ці абзаца тэксту;
  • стварэнне закладак у тэксце і навігацыя па іх.

Комплекс дазваляе:

  • значна павялічыць колькасць невідушчых  карыстачоў камп’ютэрамі;
  • палепшыць якасць навучання невідушчых школьнікаў і студэнтаў шляхам стварэння ва ўстановах адукацыі РБ электронных бібліятэк з падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі;
  • павялічыць колькасць назваў перыядычнай прэсы, якая распаўсюджваецца сярод невідушчых;
  • павялічыць аператыўнасць распаўсюджвання сярод невідушчых перыядычнай прэсы і іншых друкаваных выданняў;
  • зменшыць выдаткі на выданне і тыражаванне гаворачых кніг для невідушчых;
  • пашырыць магчымасці працаўладкавання невідушчых па прафесіях, якія звязаны з інтэлектуальнай працай.

3. Стан распрацоўкі

Распрацаваная бэта-версія сістэмы. Падрыхтаваныя ўзоры электронных кніг на прыкладзе навучальных дапаможнікаў для пазакласнага чытання па рускай і беларускай літаратуры.

 

4. Умовы выкарыстання і тыражавання

Для паспяховага выкарыстання комплексу праграмных сродкаў «Электронная гаворачая бібліятэка» мяркуецца, першым чынам, наладзіць выданне гаворачых школьных падручнікаў, падручнікаў для сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў і стварэнне на іх базе электронных бібліятэк для невідушчых навучэнцаў. Найбліжэйшымі перспектывамі развіцця праекта могуць быць новыя электронныя бібліятэкі для невідушчых: «Бібліятэка прававой інфармацыі для невідушчых», «Беларускія газеты для невідушчых». Неабходныя для рэалізацыі пазначаных праектаў выдаткі не вызначаны і будуць залежаць ад аб’ёмаў літаратуры. Далёкай перспектывай развіцця праекта з’яўляецца распрацоўка тэхналогіі стварэння спецыяльных версій Вэб-сайтаў, якія агучаныя для доступу невідушчых карыстальнікаў у Інтэрнэт.

На маштабы распаўсюджвання вынікаў праекта будуць уплываць наступныя фактары:

  • наяўнасць персанальных камп’ютэраў у невідушчых;
  • узровень фінансавання выдання электронных кніг для невідушчых;
  • прэферэнцыі ад дзяржавы прадпрыемствам, якія займаюцца выпускам гаворачых кніг для невідушчых.

Шырокае распаўсюджванне гаворачай электроннай кнігі для невідушчых у будучыні будзе з’яўляцца падставай для ўключэння персанальнага камп’ютэра ў спіс спецыяльных сродкаў рэабілітацыі, якія выдзяляюцца дзяржавай невідушчаму бясплатна ці на льготных умовах.

Такім чынам, практычнае ўкараненне вынікаў праекта дазволіць якасна палепшыць спосабы рашэння трох істотных праблем інвалідаў па зроку:

  • праблема самастойнага доступу невідушчых да друкаваных крыніц інфармацыі;
  • адукацыя невідушчых;
  • пашырэнне магчымасцей працаўладкавання невідушчых па прафесіях, якія звязаны з інтэлектуальнай працай.

Пасля завяршэння праекта распаўсюджванне яго вынікаў будзе ажыццяўляцца не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і ў іншых рускамоўных краінах.

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.