Спецыялізаваны рэдактар слоўнікаў для ССМТ “VocEditor”


Шматфункцыянальная праграма для папярэдняй апрацоўкі тэкстаў, для папаўнення і рэдагавання слоўнікавай базы сінтэзатара маўлення і інш.

Праграмны інтэрфейс уключае ў сябе наступныя спецыялізаваныя блокі:

  • пошуку кантэксту слова;
  • расстаноўкі націскаў і лексікаграфічных катэгорый слоў, дадавання іх у слоўнік;
  • рэдагавання асобных слоў слоўніка;
  • статыстыкі апрацоўкі тэксту;
  • пошуку апісанняў слоў-амографаў у электронным граматычным слоўніку.

Уваходны тэкст спачатку апрацоўваецца спецыяльнымі алгарытмамі лінгвістычнага працэсара, пасля на выхадзе генеруюцца размечаны тэкст, нераспазнаныя выразы, невядомыя словы, статыстыка. Інтэрфейсныя блокі праграмы забяспечваюць выкананне аўтаматызаваных апрацовак для атрыманых вынікаў.

VocEditor1

VocEditor2

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.