(Беларуская) Методыка вычыткі электронных тэкстаў вялікага памеру пры дапамозе сэрвісаў платформы www.corpus.by


Sorry, this entry is only available in Беларуская and Russian. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in this site default language. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

Ніжэй прыведзена методыка вычыткі электроннага тэксту праз праграмнае забеспячэнне, распрацаванае супрацоўнікамі Лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Выкананне дадзенай методыкі дазваляе атрымаць вычытаны, арфаграфічна правільны тэкст на беларускай мове.

Прапанаваным праграмным забеспячэннем з’яўляюцца сэрвісы апрацоўкі электроннай тэкставай інфармацыі, якія размешчаны на Інтэрнэт-платформе для апрацоўкі тэксту і маўлення www.corpus.by. Дадзенае праграмнае забеспячэнне працуе ў рэжыме анлайн і не патрабуе ўсталявання на камп’ютар.

Сутнасць методыкі вычыткі палягае ў апрацоўцы тэксту наступнымі анлайн-сэрвісамі:

Па выніках апрацоўкі тэксту кожным сэрвісам карыстальнік можа праглядаць атрыманыя вынікі і па жаданні ўносіць у тэкст адпаведныя праўкі. Таксама вынікі можна скапіраваць, уставіць у файл *.doc і захаваць.

Дадзеная методыка вычыткі ахоплівае арфаграфічны раздзел правапісу, але не ахоплівае пунктуацыйны і сінтаксічны раздзелы: правільнасць дапасавання слоў і расстаноўкі знакаў прыпынку знаходзіцца па-за кампетэнцыяй дадзенай методыкі. Таксама методыка апрабаваная ў шматлікіх праектах Лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення АІПІ НАН Беларусі, таму рэкамендавана ажыццяўляць апрацоўку сэрвісамі ў прыведзеным ніжэй парадку, які змяшчае 4 паслядоўных этапы.

Download (PDF, 941KB)