(Беларуская) Апрацоўка невядомых слоў


Sorry, this entry is only available in Беларуская. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in the alternative language. You may click the link to switch the active language.

Сэрвіс «Апрацоўка невядомых слоў» пакліканы дапаўняць наяўныя слоўнікі сінтэзатара маўлення словамі, якія найбольш часта вызначаліся як невядомыя ці некарэктныя ў сэрвісах «Сінтэзатар маўлення па тэксце», «Праверка правапісу», «Агучаны электронны граматычны слоўнік».

 

Карыстальніцкі сцэнар працы з сэрвісам

  1. На старонцы сэрвіса абраць слова для апрацоўкі са спісу найбольш частотных невядомых слоў. Калі ніводнае слова са спісу не спадабалася, можна пракруціць спіс далей, націснуўшы на спасылку «Наступныя 40».
  2. Адзначыўшы слова, націснуць на кнопку «Перайсці да апрацоўкі абранага слова».
  3. Абраць адзін з наступных варыянтаў дзеяння:
    1. Калі у першым блоку старонкі ёсць наяўная інфармацыя са слоўніка па абраным слове і яна карэктная, націснуць на кнопку «Пагадзіцца са слоўнікамі». Іначай перайсці да пункта 3b.
    2. Калі Вы ведаеце, як прамовіць дадзенае слова (не гледзячы на тое, ці гэта слова афіцыйнага правапісу, неафіцыйнага, ці дыялектнае):
      1. абраць націск з прапанаванага спісу (знак /+/ пасля галоснай – асноўны націск, /=/ пасля галоснай – пабочны націск, напр., чырво+ны, чо=рна-бе+лы);
      2. абраць мову слова;
      3. абраць катэгорыю слова;
      4. націснуць адну з двух кнопак:
        1. «Прапанаваць слова» (калі ўсе яго характарыстыкі адназначныя);
        2. ці «Прапанаваць слова і апрацаваць яго па-іншаму» (калі ёсць іншая карэктная камбінацыя характарыстык, якія апісваюць гэтае слова, напр., слова “дом” мае адназначны націск і катэгорыю, але можа быць апрацавана як слова беларускай мовы і як слова рускай мовы).
      5. ЗАЎВАГА! Калі Вы можаце вызначыць хоць адну характарыстыку слова, то патрэбна яе пазначыць, пакінуўшы непазначанымі астатнія (немагчымыя для пазнакі) характарыстыкі. Калі ж не можаце вызначыцца ні з адной характарыстыкай, то пераходзьце да пункта 3c.
    3. Калі Вы не ведаеце, як прамовіць дадзенае слова, каб паставіць націск, то націснуць кнопку «Выдаліць слова».
    4. Калі па нейкіх прычынах Вы не хочаце апрацоўваць абранае Вамі слова, Вы можаце вярнуцца на галоўную старонку, націснуўшы на спасылку «Вярнуцца да спісу невядомых слоў».
    5. Перайсці да пункта 1.

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.