Сэрвіс «Апрацоўка невядомых слоў» пакліканы дапаўняць наяўныя слоўнікі сінтэзатара маўлення словамі, якія найбольш часта вызначаліся як невядомыя ці некарэктныя ў сэрвісах «Сінтэзатар маўлення па тэксце», «Праверка правапісу», «Агучаны электронны граматычны слоўнік».
Карыстальніцкі сцэнар працы з сэрвісам
- На старонцы сэрвіса абраць слова для апрацоўкі са спісу найбольш частотных невядомых слоў. Калі ніводнае слова са спісу не спадабалася, можна пракруціць спіс далей, націснуўшы на спасылку «Наступныя 40».
 - Адзначыўшы слова, націснуць на кнопку «Перайсці да апрацоўкі абранага слова».
 - Абраць адзін з наступных варыянтаў дзеяння:
- Калі у першым блоку старонкі ёсць наяўная інфармацыя са слоўніка па абраным слове і яна карэктная, націснуць на кнопку «Пагадзіцца са слоўнікамі». Іначай перайсці да пункта 3b.
 - Калі Вы ведаеце, як прамовіць дадзенае слова (не гледзячы на тое, ці гэта слова афіцыйнага правапісу, неафіцыйнага, ці дыялектнае):
- абраць націск з прапанаванага спісу (знак /+/ пасля галоснай – асноўны націск, /=/ пасля галоснай – пабочны націск, напр., чырво+ны, чо=рна-бе+лы);
 - абраць мову слова;
 - абраць катэгорыю слова;
 - націснуць адну з двух кнопак:
- «Прапанаваць слова» (калі ўсе яго характарыстыкі адназначныя);
 - ці «Прапанаваць слова і апрацаваць яго па-іншаму» (калі ёсць іншая карэктная камбінацыя характарыстык, якія апісваюць гэтае слова, напр., слова “дом” мае адназначны націск і катэгорыю, але можа быць апрацавана як слова беларускай мовы і як слова рускай мовы).
 
 - ЗАЎВАГА! Калі Вы можаце вызначыць хоць адну характарыстыку слова, то патрэбна яе пазначыць, пакінуўшы непазначанымі астатнія (немагчымыя для пазнакі) характарыстыкі. Калі ж не можаце вызначыцца ні з адной характарыстыкай, то пераходзьце да пункта 3c.
 
 - Калі Вы не ведаеце, як прамовіць дадзенае слова, каб паставіць націск, то націснуць кнопку «Выдаліць слова».
 - Калі па нейкіх прычынах Вы не хочаце апрацоўваць абранае Вамі слова, Вы можаце вярнуцца на галоўную старонку, націснуўшы на спасылку «Вярнуцца да спісу невядомых слоў».
 - Перайсці да пункта 1.