па платформе

Тэхналогія аўтаматычнай ідэнтыфікацыі голасу асобы

Тэхналогія заснавана на распрацаваных метадах і алгарытмах ідэнтыфікацыі голасу асобы па ўваходнай фанаграме маўленчага сігналу адвольнага зместу шляхам паслядоўнага супастаўлення яе параметрычнага апісання з індывідуальнымі ўзорамі маўлення, сінтэзаванымі па тэксце уваходнай фанаграмы.

Чытаць больш...

Праграма аўтаматычнай разметкі аўдыёсігналаў маўлення “PhoneClonator”

Праграма аўтаматычнага аналізу, сегментацыі і разметкі аўдыёсігналаў маўлення на паслядоўнасць алафонаў і пітчаў (перыядаў асноўнага тону) у адпаведнасці з тэкстам вымаўленай фразы.  

Чытаць больш...

Камп’ютэрная сістэма кланавання прасадычных характарыстык маўлення “IntoClonator”

Праграма аўтаматычнага аналізу аўдыёсігналаў маўлення, з дапамогай якой адлюстроўваюцца межы ядра, перад’ядра і заядра, меладычная крывая і крывая інтэнсіўнасці вымаўленай фразы. Сістэма дазваляе аўтаматызаваць працэс стварэння комплекса прасадычных партрэтаў, неабходных для сінтэза маўлення па адвольным тэксце. Чытайце артыкул па тэме – матэрыялы канферэнцыі “Дыялог 2008”    

Чытаць больш...

Аналізатар тэксту “Text Analyzer”

Праграма, якая дазваляе знаходзіць у тэксце ўсе сказы, якія змяшчаюць у сваім складзе тыя ці іншыя пунктуацыйныя знакі, захоўваць гэтыя сказы і сартаваць іх па розных крытэрыях.

Чытаць больш...

Сінтэзатар маўлення па тэксце на AppStore

На гэтай вэб-старонцы намі прадстаўлены сінтэзатар маўлення для беларускай і рускай моў, напісаны на мове праграмавання PHP. На ўваходзе дадзены сінтэзатар атрымоўвае тэкст на беларускай ці рускай мове і генерыруе аўдыёфайл у фармаце *WAV.

Чытаць больш...

АПМ падрыхтоўкі інфармацыі для галасавых аб’яў на транспарце

У наш час многія з маршрутаў гарадскога транспарта забяспечаны серыйнымі прыстасаваннямі для лічбавага запісу і гукавога ўзнаўлення назваў прыпынкаў. У шэрагу выпадкаў узнікае неабходнасць змены наяўных запісаў.

Чытаць больш...

Камп’ютэрны сакратар VoiceInformator

VoiceInformator – гэта ваш памочнік у моры галасавой інфармацыі, сакратар, які выконвае за Вас руцінную працу па абзвонцы Вашых кліентаў, партнёраў, а таксама нязменны памочнік, здольны прыняць і запісаць галасавыя паведамленні. Прызначэнне Праграмна-апаратны комплекс VoiceInformator прызначаны для перадачы галасавых або SMS-паведамленняў па лініях GSM-сувязі вялікай колькасці абанентаў па зададзеным спісе і сцэнарыі, а таксама выканання […]

Чытаць больш...