Сінтэзатар маўлення па тэксце на AppStore


 

На гэтай вэб-старонцы намі прадстаўлены сінтэзатар маўлення для беларускай і рускай моў, напісаны на мове праграмавання PHP. На ўваходзе дадзены сінтэзатар атрымоўвае тэкст на беларускай ці рускай мове і генерыруе аўдыёфайл у фармаце *WAV.

Канечны файл адразу ж даступны да праслухоўвання. Спасылка да яго можа быць выкарыстана любую колькасць разоў. Яе можна даслаць сябру, запосціць у сацыяльнай сетцы, прымяняць для агучвання слайдаў прэзентацыі.

Пераходныя стадыі работы PHP-сінтэзатара могуць быць прадстаўлены як стадыі тэкставай, прасадычнай, фанетычнай і алафоннай апрацоўкі. Кожную стадыю можна выкарыстоўваць для далейшага развіцця іншых навуковых інструментаў: праграмы праверкі правапісу, праграмы раздзялення тэкстаў на лёгкачытальныя паслядоўнасці слоў, генератары арфаэпічнай структуры слоў і г. д.

Пасля распрацоўкі сінтэзатара на PHP, яго можна будзе ўкараніць ў PHP-вэб-сайт у адпаведнасці з дамоўленасцю.

За распрацоўку адказныя:

Лабараторыя распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі, Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі, Мінск, БЕЛАРУСЬ (галоўным навуковым накірункам Лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення з’яўляецца тэорыя і прыкладанні чалавекамашыннай маўленчай камунікацыі);

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.

…Больш

Вэб-сайт Брэка Дзіёніса

Падтрымка да сінтэзатара маўлення па тэксце

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Крынiца: https://itunes.apple.com/us/app/text-to-speech/id739280962?l=ru&ls=1&mt=8

iOS

 

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.