Сістэма навучання інвалідаў па зроку ці па слыху


На аснове праграмных сродкаў аналізу, сінтэзу і распазнавання маўленчых сігналаў распрацаваны інтэрфейс, які:

  • прадастаўляе інвалідам па слыху і цэрэбральнаму паралічу камп’ютарныя навучальныя сродкі развіцця дыкцыі і голасу, карэкцыі вымаўленчых навыкаў.
  • дазваляе сурда- і тыфлапедагогу праводзіць дыягностыку і карэкцыю няправільнага вымаўлення гукаў, складоў і фраз рускага маўлення, ажыццяўляць індывідуальнае і групавое навучанне слабых на слых і слабых на зрок дзяцей правільнаму вымаўленню рускага маўлення ва ўмовах спецыяльнай школы, дзіцячага саду ці ў хаце.
  • дазваляе інвалідам па зроку, па слыху ці цэрэбральным паралічы, у якіх абцяжараны навігацыйны пошук інфармацыі на клавіятуры і дысплеі, кіраваць камп’ютарам праз галасавыя каманды.

Праграмны інтэрфейс функцыянуе на персанальных ЭВМ пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы Windows (Win95/98/NT/2000).

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.