Праграмныя рэалізацыі

Гаворачы гадзіннік

Мабільная праграма «Гаворачы гадзіннік» прызначана для агучвання актуальнага часу, які адпавядае часу мабільнай прылады. Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных прылад на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй. Агучванне часу можа выконвацца двума спосабамі: Сінтэзатарам маўлення, які даступны анлайн на платформе www.corpus.by. Убудаванымі аўдыяфайламі, якія спампоўваюцца разам з мабільнай праграмай на […]

Чытаць больш...

Тэматычнае распазнаванне маўлення

Мабільная праграма «Тэматычнае распазнаванне маўлення» прызначана для распазнавання маўлення ў межах некалькіх тэматычных даменаў (малюнак 1). Праграма з’яўляецца мабільнай рэалізацыяй вэб-сэрвісу «Тэматычнае распазнаванне маўлення», размешчанага на кампютарна-лінгвістычнай платформе www.corpus.by. Пасля ўключэння праграма адразу запускае модуль распазнавання і апрацоўвае ўваходнае маўленне. Атрыманыя вынікі выводзяцца ў рэальным часе ў выглядзе тэксту распазнаных слоў (малюнак 2). Пры спыненні […]

Чытаць больш...

Канвертар азбукі Морзэ

Мабільная праграма «Канвертар азбукі Морзэ» дазваляе ператвараць друкаваны тэкст у код Морзэ і наадварот, а таксама праслухоўваць атрыманы код Морзэ. Агулам дадзеная мабільная праграма функцыянуе як люстэрка аднайменнага вэб-сэрвісу платформы www.corpus.by «Канвертар азбукі Морзэ» і размешчана ў вольным доступе на платформе мабільных праграм Google Play (малюнак 1). У мабільнай праграме ёсць поле ўводу тэксту, а […]

Чытаць больш...

Ідэнтыфікатар тэгаў

Сэрвіс «Ідэнтыфікатар тэгаў» прызначаны для атрымання дапаможнай інфармацыі пра тэгі ў тэксце. На ўваход сэрвісу можна падаць адвольны тэкст альбо паслядоўнасць сімвалаў з тэгамі. На выхадзе карыстальнік атрымлівае наступную дапаможную інфармацыю пра тэгі ў тэксце: спіс тэгаў (адзіночных або толькі адкрываючых) паводле парадку, у якім яны сустракаюцца ў тэксце; частату выкарыстання кожнага тэга (у дужках […]

Чытаць больш...

Спецыялізаваны фанетычны слоўнік

Сэрвіс «Спецыялізаваны фанетычны слоўнік» прызначаны для адлюстравання транскрыпцыі асаблівых спісаў слоў. На дадзены момант слоўнік змяшчае словы для рускай мовы, гэтыя словы ўжываліся ў бытавым і гутарковым тэматычным дамене. На старонцы сэрвіса знаходзіцца спіс літар па алфавіце, з якіх пачынаюцца словы з прапісаным фанетычным разборам. Карыстальнік можа выбраць любую літару і слова, што пачынаецца з […]

Чытаць больш...

Апрацоўка невядомых слоў

Сэрвіс «Апрацоўка невядомых слоў» пакліканы дапаўняць наяўныя слоўнікі сінтэзатара маўлення словамі, якія найбольш часта вызначаліся як невядомыя ці некарэктныя ў сэрвісах «Сінтэзатар маўлення па тэксце», «Праверка правапісу», «Агучаны электронны граматычны слоўнік».   Карыстальніцкі сцэнар працы з сэрвісам На старонцы сэрвіса абраць слова для апрацоўкі са спісу найбольш частотных невядомых слоў. Калі ніводнае слова са спісу не […]

Чытаць больш...

IntonTrainer — праграма для вывучэння інтанацыі вуснага маўлення

Камп’ютарная сістэма пад кіраваннем OS Windows (7, 8, 10) прызначана для паглыбленага навучання інтанацыі вуснага маўлення. Навучанне заснавана на параўнанні эталонных інтанацыйных партрэтаў зададзенага набору фраз з інтанацыяй фраз, якія вымаўляюцца навучэнцам. Акустычная база дадзеных уключае набор стандартных сказаў, які дастаткова поўна пакрывае разнастайнасць інтанацыйных эталонаў і іх асноўных варыяцый, якія выкарыстоўваюцца ў дадзенай мове. […]

Чытаць больш...

Методыка вычыткі электронных тэкстаў вялікага памеру пры дапамозе сэрвісаў платформы www.corpus.by

Пра методыку Ніжэй прыведзена методыка вычыткі электроннага тэксту праз праграмнае забеспячэнне, распрацаванае супрацоўнікамі Лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Выкананне дадзенай методыкі дазваляе атрымаць вычытаны, арфаграфічна правільны тэкст на беларускай, англійскай і рускай мовах. Прапанаваным праграмным забеспячэннем з’яўляюцца сэрвісы апрацоўкі электроннай тэкставай інфармацыі, якія размешчаны на Інтэрнэт-платформе для […]

Чытаць больш...

Прагназаванне працягласці прамовы

Сэрвіс «Прагназаванне працягласці прамовы» дазваляе карыстальніку даведацца прыкладны час працягласці прамовы анлайн. На ўваход сэрвісу падаецца электронны тэкст на беларускай, англійскай ці рускай мовах, тэкст можа быць уведзены ўручную або скапіраваны. На выхадзе карыстальнік атрымлівае вынік у выглядзе прыкладнай працягласці прамовы ў фармаце ГГ:ХХ:СС, а таксама інфармацыю пра колькасць слоў і знакаў, выкарыстаных у тэксце.   […]

Чытаць больш...

Падзел на склады

Сэрвіс «Падзел на склады» дазваляе карыстальніку атрымаць тэкст у алафонным выглядзе з падзелам на склады анлайн. На ўваход сэрвісу даецца тэкст на беларускай мове. На выхадзе карыстальнік атрымлівае ўваходны тэкст у алафонным выглядзе, а таксама ўваходны тэкст у алафонным запісе з падзелам на склады.   Асноўныя тэрміны і паняцці Склад — гэта частка слова, утвораная […]

Чытаць больш...

Сінтэзатар «Гаворачая галава»

Сэрвіс «Сінтэзатар “Гаворачая галава”» дазваляе атрымаць візуалізацыю ўведзенага карыстальнікам тэксту. На ўваход сэрвісу падаецца электронны тэкст, сэрвіс апрацоўвае ўваходны тэкст і фармуе відэафайл з аніміраванай галавой, якая вымаўляе ўведзеную фразу. «Гаворачая галава» перадае міміку чалавечай галавы і сінтэзаваны гук пры вымаўленні ўваходнага тэксту. Карыстальнік можа праглядзець выніковы відэафайл і захаваць яго.   Асноўныя тэрміны і паняцці Сінтэз […]

Чытаць больш...

Вызначэнне часцін мовы

Сэрвіс “Вызначэнне часцін мовы” дазваляе карыстальніку ў рэжыме анлайн даведацца, да якой часціны мовы належыць пэўнае слова. На ўваход сэрвісу даецца тэкст на беларускай ці рускай мове, на выхадзе карыстальнік атрымлівае спіс слоў, у якім пазначана, да якой часціны мовы адносіцца кожнае слова тэксту.   Асноўныя тэрміны і паняцці Часціны мовы — разрады слоў, якія характарызуюцца […]

Чытаць больш...

Абрэзка выяў

Сэрвіс “Абрэзка выяў” прызначаны для хуткага і простага кадравання выявы ў прамавугольны або круглы фармат. На ўваход сэрвісу падаецца выява ці некалькі выяў у фармаце .jpg ці .png, пасля апрацоўкі на выхадзе карыстальнік атрымлівае магчымасць спампаваць уваходную выяву ў выглядзе прамавугольніка памерам 800х533 і круга дыяметрам 100 пікселяў у фармаце .png.   Асноўныя тэрміны і паняцці Кадрыраванне – выбар […]

Чытаць больш...

Раманізатар

Сэрвіс “Раманізатар” прызначаны для пераўтварэння беларускамоўнага тэксту, запісанага кірылічнымі сімваламі, у тэкст, запісаны лацінскімі сімваламі. На ўваход сэрвісу даецца беларускамоўны тэкст, запісаны сімваламі беларускага кірылічнага алфавіта. Дадзены тэкст можа ўяўляць сабой імёны, геаграфічныя назвы або іншую інфармацыю. Пасля апрацоўкі тэксту на выхадзе карыстальнік атрымлівае лацінізаваны запіс уваходнага кірылічнага тэксту.   Асноўныя тэрміны і паняцці Транслітарацыя – дакладная […]

Чытаць больш...

Дэманстрацыйны сэрвіс

“Дэманстрацыйны сэрвіс” з’яўляецца гатовым задзелам з адкрытым зыходным кодам для стварэння будучых сэрвісаў інтэрнэт-платформы для апрацоўкі тэксту і маўлення www.corpus.by. Таксама сэрвіс дэманструе магчымы прынцып працы будучых сэрвісаў, створаных на яго аснове. На ўваход дэманстрацыйнаму сэрвісу падаецца электронны тэкст, карыстальнік абірае любыя чэкбоксы, кнопку і опцыю, і пасля націскання кнопкі “Паказаць уведзены тэкст і абраныя наладкі” […]

Чытаць больш...

Генератар парадыгмы слова

Сэрвіс “Генератар парадыгмы слова” дазваляе атрымаць парадыгму слова. На ўваход сэрвісу даецца слова ці яго словаформы, сэрвіс ажыццяўляе пошук парадыгмы па слоўніку, і пры адсутнасці гатовай парадыгмы на выхадзе карыстальнік атрымлівае згенераваную парадыгму ўведзенага слова ці парадыгмы, створаныя на падставе падобных па напісанні слоў. Выніковыя згенераваныя парадыгмы маюць націск, пазначаны сімвалам “+”, і спецыяльныя тэгі, аддзеленыя ад […]

Чытаць больш...

Тэматычнае распазнаванне маўлення

Сэрвіс “Тэматычнае распазнаванне маўлення” дазваляе карыстальніку пераўтварыць маўленне ў электронны тэкст анлайн. На ўваход сэрвісу даецца фанаграма маўленчых слоў тэматычных даменаў памерам не больш за 20 MB, на выхадзе сэрвіс дае распазнаны электронны тэкст фанаграмы. Фанаграма можа быць загружана на сэрвіс з цвёрдага дыску камп’ютара ў фармаце .wav ці запісана праз магчымасці аўдыязапісу сэрвісу.   […]

Чытаць больш...

Інструкцыя па апісанні сэрвісаў партала www.Corpus.by

Гэты дакумент з’яўляецца стандартам падрыхтоўкі і афармлення дакументаў апісання – даведак (дапаможнікаў, help’аў) да сэрвісаў платформы “www.corpus.by”. Ён уключае ў сябе інфармацыю па наступных аспектах: – патрабаванні да структуры дакумента даведкі; – патрабаванні да афармлення дакумента даведкі; – прыклады рэкамендаванага апісання сэрвісаў. Правілы, вызначаныя ў патрабаваннях, з’яўляюцца абавязковымі для выканання ўсімі распрацоўшчыкамі апісанняў сэрвісаў. Гэты […]

Чытаць больш...

Ваша месцазнаходжанне

Мабільная праграма «Ваша месцазнаходжанне» збірае актуальныя геададзеныя карыстальніка, а таксама прывязаныя да іх фактаграфічных дадзеныя: дату і час збору геададзеных (малюнак 1). Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных праграм на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй. Праграма напісана в асяроддзі распрацоўкі Android Studio і не выкарыстоўвае іншых бібліятэк. Праграма складаецца з […]

Чытаць больш...

Мабільная праграма Біблія

    Мабільная праграма Біблія падрыхтавана да 500-годзьдзя беларускай Бібліі. 1. Новы Запавет і Прыповесьці – пераклад А.Бокуна (2016). 2. Новы Запавет і Псальмы – пераклад Л. Дзёкуць-Малея і А. Луцкевіча (1931). 3. Біблія – пераклад В. Сёмухі (2002). Мабільную праграму можна спампаваць у Google Play Market. Спасылка.   Мабільную праграму распрацаваў Мікалай Малашчонак з […]

Чытаць больш...

Гаворачы калькулятар

Мабільная праграма «Гаворачы калькулятар» агучвае ўведзеныя карыстальнікам лічбы, арыфметычныя аперацыі і атрыманы ў выніку лік. Цяпер карыстальнік можа паслухаць (малюнак 1): Назвы лічбаў: 1 (адзін), 2 (два), 3 (тры), 4 (чатыры), 5 (пяць), 6 (шэсць), 7 (сем), 8 (восем), 9 (дзевяць), 0 (нуль); Назвы матэматычных знакаў: /,/ (коска), /=/ (роўна); Назвы матэматычных аперацый: /+/ (дадаць), […]

Чытаць больш...

Дыктафон

Мабільная праграма «Дыктафон» прызначана для запісу, захавання і праслухоўвання гуку на мабільным тэлефоне (малюнак 1, 2). Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных праграм на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй. Запіс гуку выконваецца мікрафонам прылады і мае фармат MPEG_4. Праграма напісана ў асяроддзі распрацоўкі Android Studio і не выкарыстоўвае іншых бібліятэк. […]

Чытаць больш...

Падлік частотнасці сімвалаў

Мабільная праграма «Падлік частотнасці сімвалаў» выконвае сімвальную апрацоўку тэксту на мабільным тэлефоне. Праграма з’яўляецца мабільнай рэалізацыяй сэрвісу «Падлік частотнасці сімвалаў», размешчанага на камп’ютарна-лінгвістычнай платформе www.corpus.by. На ўваход карыстальнік падае электронны тэкст на беларускай, англійскай ці рускай мове, пазначае адпаведную мову апрацоўкі. Пры націсканні кнопкі «Апрацаваць» праграма выконвае сімвальную апрацоўку тэксту (малюнак 1). На выхадзе карыстальнік атрымлівае […]

Чытаць больш...

KrokApp – мабільная праграма-аўдыёгід

  Калі Вы жадаеце вандраваць па Беларусі або хутка і якасна спланаваць экскурсію па горадзе для сябе ці сваіх сяброў-гасцей, то ў гэтым Вам дапаможа мабільная праграма KrokApp.   З KrokApp жыхары і госці беларускіх гарадоў змогуць паслухаць цікавыя факты пра знаёмыя месцы, пашырыць веды ў гісторыі краіны. У KrokApp распрацоўваюцца функцыі для замежных гасцей: яны […]

Чытаць больш...

Апрацоўка табліц

Сэрвіс “Апрацоўка табліц” прызначаны для прадстаўлення неспарадкаваных зыходных дадзеных у выглядзе табліцы. Знешні інтэрфейс сэрвісу прадстаўлены на малюнку 1. На ўваход сэрвісу можна падаць дадзеныя ў пэўным фармаце, якія цікавяць карыстальніка. Для атрымання табліцы з інфармацыяй карыстальніка трэба націснуць на кнопку “Show table!/Паказаць табліцу!” Малюнак 1 – Знешні выгляд сэрвісу “Апрацоўка табліц” Сэрвіс апрацоўвае пададзеную […]

Чытаць больш...

Сінтэзатар маўлення па тэксце

Сэрвіс «Сінтэзатар маўлення па тэксце» прызначаны для агучвання ўведзенага карыстальнікам тэксту. На ўваход карыстальнік падае электронны тэкст на беларускай ці рускай мове, сінтэзатар маўлення аўтаматычна апрацоўвае тэкст і фарміруе гукавы файл з сінтэзаваным уваходным тэкстам, які можна праслухаць, спампаваць і захаваць на камп’ютар.   Асноўныя тэрміны і паняцці Сінтэзатар маўлення па тэксце (СМТ) — гэта сістэма, здольная […]

Чытаць больш...

Гуказапіс

Сэрвіс “Гуказапіс” дае магчымасць запісваць гук прама ў браўзеры, не выкарыстоўваючы нейкія дадатковыя праграмы. Інтэрфэйс вельмі просты, але дае мінімальны набор неабходных інструментаў для працы. Сэрвіс можа запісаць адвольны гук ці зрабіць запіс праз ваш мікрафон, агучыць яго,  дазволіць спампаваць на камп’ютар ці выкарыстаць прамую спасылку. Малюнак 1 – Знешні інтэрфейс сэрвісу “Гуказапіс” Як працаваць […]

Чытаць больш...

Ідэнтыфікатар амографаў

Сэрвіс “Ідэнтыфікатар амографаў” прызначаны для распазнавання і вылучэння ў тэксце амографаў. Ідэнтыфікацыя амографаў ідзе па некалькіх слоўніках (малюнак 1), да якіх звяртаецца праграмма Homograph Identifier. Карыстальнік сэрвісу можа сам абраць з дадзенага спісу толькі тыя слоўнікі, якія яму патрэбны для аналізу тэксту. Малюнак 1 – Выбар слоўнікаў для аналізу тэксту Вынік пошуку амографаў падаецца карыстальніку ў […]

Чытаць больш...