Распазнаванне кода Морзэ


Сэрвіс «Распазнаванне кода Морзэ» прызначаны для распазнавання аўдыёфайла і выдачы выніку ў кадзіроўцы азбукі Морзэ. На ўваход сэрвісу падаецца запісаны ці загружаны аўдыёфайл, які змяшчае гукі азбукі Морзэ, апрацоўваецца алгарытмамі сэрвісу і дае карыстальніку ў полі выніку код Морзэ ў выглядзе «-*** * *-** *- *-* **- *** -**-», у якім сімвал «-» пазначае звыклы працяглы элемент азбукі «працяжнік», і сімвал «*», які пазначае кароткі элемент «кропка».

Асноўныя тэрміны і паняцці

Азбука Морзэ – спосаб знакавага кадзіравання, у якім літары алфавіту, лічбы, знакі прыпынку і іншыя сімвалы прадстаўляюцца ў выглядзе паслядоўнасцяў кароткіх і доўгіх сігналаў, якія называюцца кропкамі і працяжнікамі.

Практычная каштоўнасць

Сэрвіс можа выкарыстоўвацца для спрашчэння працы з распазнаннем гукавых файлаў, якія змяшчаюць элементы азбукі Морзэ. Можа дазволіць запісваць зыходныя дадзеныя і правяраць якасць перададзеных элементаў.

Знешні інтэрфейс

Знешні інтэрфейс сэрвісу прадстаўлены на малюнку 1.

Малюнак 1. Знешні інтэрфейс сэрвісу «Распазнаванне кода Морзэ»

Інтэрфейс змяшчае наступныя вобласці:

  • «Прыклады» – поле, якое дазваляе ўбачыць працу сэрвісу на загадзя запісаных гукавых файлах з элементамі азбукі Морзэ (Малюнак 2).
  • «Запісаць» – поле, якое дазваляе карыстальніку запісаць з прылады файл з элементамі азбукі Морзэ і затым распазнаць яго ў тэкставую кадзіроўку (Малюнак 3).
  • «Загрузіць файл» – поле з магчымасцю загрузкі раней запісанага гукавога файла з яго наступным распазнаннем (Малюнак 4).
  • «Вынік» – поле, у якім карыстальніку адлюстроўваецца вынік працы сэрвісу (Малюнак 5).

Малюнак 2. Поле «Прыклады» ў інтэрфейсе сэрвісу «Распазнаванне кода Морзэ»

Малюнак 3. Поле «Запісаць» у інтэрфейсе сэрвісу «Распазнаванне кода Морзэ»

Малюнак 4. Поле «Загрузіць файл» у інтэрфейсе сэрвісу «Распазнаванне кода Морзэ»

Малюнак 5. Поле «Вынік» у інтэрфейсе сэрвісу «Распазнаванне кода Морзэ»

Карыстальніцкі сцэнарый працы з сэрвісам

Сцэнарый 1. Пераўтварэнне запісанага гукавога файла ў код азбукі Морзэ

  1. Запісаць гукавы файл для распазнавання з дапамогай кнопкі «Запісаць».
  2. Націснуць кнопку «Запусціць», каб атрымаць вынік.

Сцэнарый 2. Пераўтварэнне загружанага гукавога файла ў код азбукі Морзэ

  1. Выбраць карыстальніцкі гукавы файл пры дапамозе кнопкі «Выбраць» для загрузкі ў сэрвіс.
  2. Націснуць кнопку «Загрузіць» і атрымаць вынік распазнавання ў выглядзе кода Морзэ.

Доступ да сэрвісу праз API

Каб атрымаць доступ да сэрвісу праз API, трэба даслаць запыт кшталту “POST” на адрас https://www.corpus.by/MorseDecoderPy/api, у якім патрабуецца пазначыць шлях да аўдыёфайла фармату WAV, які змяшчае гукавую інтэрпрэтацыю кода Морзэ для распазнавання ў фармаце {“audio”: open(“path/to/the/file”, ‘rb’)}

Прыклад запыту:

response = requests.post(“https://www.corpus.by/MorseDecoderPy/api”, files={“audio”: open “D:\Work_Projects\zvuk6.wav”, ‘rb’)} “, “rb”)})

Для атрымання тэкставай інфармацыі ў кодзе Морзэ неабходна прымяніць каманду:

response.text

 

Сервер верне вам:

тэкст у выглядзе кода Морзэ (Малюнак 6)

Малюнак 6. Прыклад выканання запыту на API сэрвісу

Спасылка на крыніцы

Старонка сэрвісу «Распазнаванне кода Морзэ»: https://www.corpus.by/MorseDecoderPy/?lang=be

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.

Пакінуць каментарый

Your email address will not be published.