Мэты дзейнасці


Мэты і задачы на бліжэйшую перспектыву:
  • Распрацоўка камп’ютарнай сістэмы мульты-галасавога сінтэзу маўлення па тэксце
  • Распрацоўка алгарытмаў і праграм сінтэзу выразнага маўлення па тэксце для аўтаматычнай перадачы аператыўнай маўленчай інфармацыі па каналах электрасувязі
  • Распрацоўка якасных лінгвістычных алгарытмаў для блока перадапрацоўкі электронных тэкстаў ў ССМТ з дапамогай праграмнага сродку NooJ (http://www.nooj4nlp.net)
  • Распрацоўка сістэм распазнавання маўлення на стацыянарнай, мабільнай і інтэрнэт платформах.
 Мэты і задачы на доўгатэрміновую перспектыву:
  • Распрацоўка тэорыі і алгарытмаў маўленчага ўзаемадзеяння “чалавек-машына” на аснове глыбокага лінгвістычнага аналізу маўлення і тэксту.

Вынікі выканання пастаўленых задач унясуць істотны ўклад у развіццё народнай гаспадаркі краіны ў многіх галінах навукі і тэхнікі шляхам далейшай распрацоўкі наступнага, далёка не поўнага, пераліку магчымых практычных прылажэнняў:

  • Інтэрнэт-сэрвіс па тэлефоне – замова квіткоў і паслуг
  • Тэлефонныя даведкавыя сістэмы – “кол-цэнтры”
  • Тэлефонныя сістэмы аўтаінфармавання
  • Маўленчае суправаджэнне вырашэння задач САПР
  • Галасавое апавяшчэнне на транспарце, вакзалах і аэрапортах
  • Маўленчыя падказкі пры рэдагаванні малюнкаў
  • Пакрокавыя інструкцыі па мантажы і наладцы абсталявання
  • Чытанне электронных кніг
  • Агучванне SMS-паведамленняў у мабільных тэлефонах
  • Слыхавы кантроль табліц і тэкстаў
  • Рэкламныя ролікі, якія гавораць
  • Сістэмы камп’ютарнага навучання мове і маўленню
  • Камп’ютары, якія могуць размаўляць, распрацаваныя для інвалідаў па зроку
  • Стварэнне банку галасавых клонаў правапарушальнікаў
  • Аператыўная ідэнтыфікацыя асобы па голасе
  • Імітацыя галасоў пры стварэнні кіна- і відэапрадукцыі
  • Сістэмы персаналізаванага апавяшчэння
  • Дыстанцыйнае навучанне з голасам віртуальнага настаўніка
  • Інтэлектуальныя віртуальныя суразмоўцы
  • Інфармацыйныя кіёскі з аўдыёвізуальным інтэрфейсам
  • Авіяцыйныя і касмічныя трэнажоры з аўдыёвізуальным інтэрфейсам
  • Трэнажоры для пасляінсультнай рэабілітацыі вуснага маўлення
  • Робаты з убудаваным сінтэзатарам маўлення па тэксце і сістэмай распазнавання маўлення.

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.