НАВУКА: ПЛАТФОРМА ШТУЧНАГА ІНТЭЛЕКТУ BELAI.BY


Развіццё штучнага інтэлекту (ШІ) адыгрывае важную ролю ў фарміраванні будучыні Рэспублікі Беларусь. Эфектыўнае выкарыстанне ШІ ў розных сектарах эканомікі, адукацыі, аховы здароўя і дзяржаўнага кіравання адкрывае новыя магчымасці для паляпшэння прадукцыйнасці, павышэння якасці і аптымізацыі навукова-практычных даследаванняў і бізнес-працэсаў, а таксама спрыяе высокаму ўзроўню якасці жыцця грамадзян. Падтрымка з боку дзяржавы, актыўнае ўзаемадзеянне ў навуковых даследаваннях і абмен вопытам з айчыннай і сусветнай ШІ-супольнасцю – важныя фактары для паспяховага развіцця гэтай галіны.

Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2021 г., зацверджана Дзяржаўная праграма «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021–2025 гады. У яе межах Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі правёў ініцыятыўныя даследаванні і прапанаваў найбольш зручны варыянт па стварэнні і напаўненні лічбавай платформы па штучным інтэлекце BELAI.BY. Платформа BELAI.BY накіравана на стварэнне «вітрыны лічбавых праектаў», распрацоўку навукова-практычнага і адукацыйнага кантэнту па пытаннях лічбавага развіцця ў галіне ШІ і навуковае суправаджэнне працэсаў лічбавага развіцця ва ўсіх сферах дзейнасці.

Праект прадстаўлены як вэб-дадатак, што прызначаны для спецыялістаў у сферы ШІ і ўсіх зацікаўленых айчыннымі даследаваннямі і распрацоўкамі ШІ. Доступ да яго прадстаўлены на афіцыйным сайце https:// belai.by/. На платформе прыведзены каталог арганізацый, якія займаюцца даследаваннямі і распрацоўкай прадуктаў у галіне штучнага інтэлекту. Яна аб’ядноўвае робататэхніку, апрацоўку выяў, тэксту, гуку і маўлення; ужыванне штучнага інтэлекту ў медыцыне, адукацыі, прамысловай і бытавой сферах, у дарожным руху і інш. У гэтым жа раздзеле прадстаўлены апошнія навіны і айчынныя даследаванні ў галіне ШІ. Акрамя таго, платформа прапаноўвае зваротную сувязь распрацоўшчыкаў з карыстальнікамі.

У цэлым платформа створана для супрацоўніцтва, абмену ведамі, павышэння якасці распрацовак і эфектыўнасці ўкаранення штучнага інтэлекту. Праект не абмяжоўвае карыстальнікаў па ўзросце, полу, нацыянальнасці, поглядах на жыццё. Кожны жадаючы можа падзяліцца асабістымі прапановамі па развіццю штучнага інтэлекту, ці іншай інфармацыяй у прадметнай галіне. Мы мяркуем, што агульная беларуская платформа па штучным інтэлекце стане сховішчам большасці айчынных распрацовак і дапаможа знаходзіць усім зацікаўленым людзям спецыялізаваныя каманды, пэўных распрацоўшчыкаў і арганізацыі, якія будуць здольны вырашыць пераважную большасць задач ШІ.

Акрамя таго, супрацоўнікі лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення АІПІ НАН Беларусі стварылі тэлеграм-канал BelAI як дадатковы інструмент асвятлення галоўных падзей, навін і даследаванняў у сферы ШІ. Распрацоўшчыкі тэлеграм-канала выкарыстоўваюць разнастайныя фарматы кантэнту, уключаючы тэкставыя нататкі, фота, відэа для асвятлення актуальных даследаванняў і распрацовак ШІ. Канал таксама прадстаўляе камп’ютарныя сэрвісы, праграмы і прылады з выкарыстаннем ШІ, разнастайныя бібліятэкі і інфармацыйныя сховішчы з доступам да мноства інструментаў. Без увагі не застаюцца і статыстычныя звесткі аб развіцці штучнага інтэлекту і параўнанне яго магчымасцей з чалавечымі. Спалучэнне хуткага доступу да інфармацыі, разнастайных тэм, інтэрактыўнасці і зручнасці выкарыс- тання робіць тэлеграм-канал BelAI прывабным і папулярным сярод карыстальнікаў. Таму падпісвайцеся і будзьце ў курсе апошніх навін!

 

Яўгенія ЗЯНОЎКА, навуковы супрацоўнік лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення АІПІ НАН Беларусі


Крыніца

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.

Пакінуць каментарый

Your email address will not be published.