Друк ВКЛ пакажа Вам друкарні Вялікага Княства Літоўскага: Вільня, Берасьце, Нясьвіж, Лоск, Цяпіна, Заблудаў, Любча. Друк ВКЛ распавядзе, якая друкарня была першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі, а якая першай пачала выкарыстоўваць кірыліцу ў сваіх выданнях. Вы даведаецеся, дзе была надукавана першая кніга на тэрыторыі сучаснай Беларусі, дзе быў выдадзены Статут ВКЛ, хто з беларускіх палітычных дзеячоў ахвяраваў гадавы даход з усіх сваіх маёнткаў на выданне Бібліі і шмат іншага пра гісторыю Беларусі і кнігадрукавання.
Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных прылад на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй.
Мабільная праграма прапаноўвае азнаёміцца з мясцінамі, якія маюць дачыненне да справы кнігадрукавання ў ВКЛ. Дадзеная мабільная праграма апублікавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і Беларускай Бібліі.
Кантэнт даступны на двух мовах — беларускай і англійскай.
Усе месцы адзначаны на мапе. Кантэнт начытаны супрацоўнікамі лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення АІПІ НАН Беларусі.
Праграма размешчана для свабоднай загрузкі і выкарыстання на пляцоўцы Google Play Market (малюнак 3).
Мабільная праграма «Друк ВКЛ» у Google Play
Android |