(Беларуская) Друк ВКЛ


Извините, этот техт доступен только в “Беларуская” и “Американский Английский”. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in this site default language. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

Друк ВКЛ пакажа Вам друкарні Вялікага Княства Літоўскага: Вільня, Берасьце, Нясьвіж, Лоск, Цяпіна, Заблудаў, Любча. Друк ВКЛ распавядзе, якая друкарня была першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі, а якая першай пачала выкарыстоўваць кірыліцу ў сваіх выданнях. Вы даведаецеся, дзе была надукавана першая кніга на тэрыторыі сучаснай Беларусі, дзе быў выдадзены Статут ВКЛ, хто з беларускіх палітычных дзеячоў ахвяраваў гадавы даход з усіх сваіх маёнткаў на выданне Бібліі і шмат іншага пра гісторыю Беларусі і кнігадрукавання.

Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных прылад на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй.

Мабільная праграма прапаноўвае азнаёміцца з мясцінамі, якія маюць дачыненне да справы кнігадрукавання ў ВКЛ. Дадзеная мабільная праграма апублікавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і Беларускай Бібліі.

Кантэнт даступны на двух мовах — беларускай і англійскай.

Усе месцы адзначаны на мапе. Кантэнт начытаны супрацоўнікамі лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення АІПІ НАН Беларусі.

Малюнак 1. Старонка з мясцінамі, пра якія распавядаецца ў мабільнай праграме «Друк ВКЛ»

Малюнак 2. Старонка з аб’ектам мабільнай праграмы «Друк ВКЛ»

Праграма размешчана для свабоднай загрузкі і выкарыстання на пляцоўцы Google Play Market (малюнак 3).

Малюнак 3. Мабільная праграма «Друк ВКЛ» на пляцоўцы Google Play Market


Мабільная праграма «Друк ВКЛ» у Google Play

Android

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.