Канвертар азбукі Морзэ


Мабільная праграма «Канвертар азбукі Морзэ» дазваляе ператвараць друкаваны тэкст у код Морзэ і наадварот, а таксама праслухоўваць атрыманы код Морзэ.

Агулам дадзеная мабільная праграма функцыянуе як люстэрка аднайменнага вэб-сэрвісу платформы www.corpus.by «Канвертар азбукі Морзэ» і размешчана ў вольным доступе на платформе мабільных праграм Google Play (малюнак 1).

Малюнак 1. Мабільная праграма «Канвертар азбукі Морзэ» на платформе мабільных праграм Google Play

У мабільнай праграме ёсць поле ўводу тэксту, а таксама дзве кнопкі, якія дазваляюць хуткае выдаленне («D») і хуткае аднаўленне значэння поля па змаўчанні («R»). Таксама прысутнічае поле выбару мовы знакавага кадзіравання. Карыстальнік можа абраць хуткасць прайгравання аўдыяфайла і разам з гэтым праверыць правільнасць сканвертаванага сігналу дзякуючы візуальнаму адлюстраванню гукавога сігналу (малюнак 2, 3).

Малюнак 2. Прыклад працы мабільнай праграмы «Канвертар азбукі Морзэ»

 Канвертар азбукі Морзэ – скрыншот

Малюнак 3. Прыклад працы мабільнай праграмы «Канвертар азбукі Морзэ»

У мабільнай праграме адсутнічае магчымасць спампаваць гукавы файл.

Мабільная праграма «Канвертар азбукі Морзэ» у Google Play (часова недаступная, ідуць праўкі)

 

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.