Мабільная праграма «Канвертар азбукі Морзэ» дазваляе ператвараць друкаваны тэкст у код Морзэ і наадварот, а таксама праслухоўваць атрыманы код Морзэ.
Агулам дадзеная мабільная праграма функцыянуе як люстэрка аднайменнага вэб-сэрвісу платформы www.corpus.by «Канвертар азбукі Морзэ» і размешчана ў вольным доступе на платформе мабільных праграм Google Play (малюнак 1).
У мабільнай праграме ёсць поле ўводу тэксту, а таксама дзве кнопкі, якія дазваляюць хуткае выдаленне («D») і хуткае аднаўленне значэння поля па змаўчанні («R»). Таксама прысутнічае поле выбару мовы знакавага кадзіравання. Карыстальнік можа абраць хуткасць прайгравання аўдыяфайла і разам з гэтым праверыць правільнасць сканвертаванага сігналу дзякуючы візуальнаму адлюстраванню гукавога сігналу (малюнак 2, 3).
Малюнак 2. Прыклад працы мабільнай праграмы «Канвертар азбукі Морзэ»
Малюнак 3. Прыклад працы мабільнай праграмы «Канвертар азбукі Морзэ»
У мабільнай праграме адсутнічае магчымасць спампаваць гукавы файл.
Мабільная праграма «Канвертар азбукі Морзэ» у Google Play (часова недаступная, ідуць праўкі)