Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі ; уклад.: В. П. Русак, Ю. С. Гецэвіч, С. І. Лысы, В. А. Мандзік ; рэдкал.: В. П. Русак, Ю. С. Гецэвіч, С. І. Лысы. — Мінск : Беларуская навука, 2017. — 757 с.


Упершыню прапануецца апісанне літаратурнага вымаўлення больш за 117 000 слоў, у тым ліку новых запазычанняў. Слоўнік дае чытачу неабходныя звесткі пра вымаўленне праз падачу поўнай транскрыпцыі слоў, што бытуюць у сучаснай беларускай літаратурнай мове.

Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы — першы поўны акадэмічны слоўнік беларускай мовы, які фіксуе правілы літаратурнага вымаўлення. Выдадзены ў 2017 годзе. У аснову рэестра арфаэпічнага даведніка, які складае больш за 117 тыс. слоў, пакладзены рэестр «Слоўніка беларускай мовы», выдадзенага пад навуковай рэдакцыяй А.А. Лукашанца і В.П. Русак (Беларуская навука, 2012). Комплекснае прадстаўленне сістэмы арфаэпічных норм сучаснай літаратурнай беларускай мовы падрыхтавана спецыялістамі двух інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі.

Слоўнік дае чытачу неабходныя звесткі пра вымаўленне праз падачу поўнай транскрыпцыі слоў. У транскрыпцыях пададзены як асноўныя, так і пабочныя націскі. Некаторыя словы пададзены з варыятыўным вымаўленнем.

" ры́льца [ры́л’ца]
ры́мар [ры́мар]
рыма́рня [рыма́рн’а]
ры́марскі [ры́марск’і]
ры́марства [ры́марства]
рыме́йк [рым’э́йк] // [рымэ́йк]
рыме́йкер [рым’э́йк’эр] // [рымэ́йк’эр]
ры̀мска-каталі́цкі [ры̀мскакатал’і́цк’і]
ры́мскі [ры́мск’і]
"

У якасці арфаэпічных норм у слоўніку ў першую чаргу замацаваны тыя варыянты вымаўлення, якія адпавядаюць традыцыям і тэндэнцыям развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Пры складанні слоўніка выкарыстоўваліся распрацаваныя С.І. Лысым і Ю.С. Гецэвічам алгарытмы канвертавання электроннага арфаграфічнага запісу беларускіх слоў у фанетычную транскрыпцыю.

Прызначаецца мовазнаўцам, настаўнікам, выкладчыкам, студэнтам, журналістам, пісьменнікам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі арфаэпіі беларускай мовы.

Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы — Вікіпедыя

Спампаваць (PDF, 355KB)

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.