Распазнаванне музыкі


Сэрвіс Распазнаванне музыкі дазваляе распазнаваць ноты па мелодыі. Знешні інтэрфейс сэрвісу прадстаўлены на малюнку 1.

1

Малюнак 1 – Знешні інтэрфейс

Каб атрымаць ноты, на ўваход сэрвісу неабходна падаць мелодыю ў фармаце WAV працягласцю не больш, чым 3 хвіліны. Каб загрузіць мелодыю, трэба націснуць кнопку “Выберыце файл”, “выбраць патрэбны файл” і націснуць кнопку “Send File”. (малюнак 2).

2

Малюнак 2 – Акно загрузкі файла

Пасля апрацоўкі выбранай мелодыі ноты адлюстроўваюцца ў спецыяльным полі. Пры выбары “Create music” ствараецца музыкальны файл, які можна скачаць, націснуўшы “Download the generated file” альбо праслухаць у адпаведным плэеры.  Спіс атрыманых нот можна скачаць, націснуўшы “Download txt file”.(малюнак 3)

3

Малюнак 3 – Поле адлюстраваных нот уваходнага файла

Пры націску кнопкі “Sample” актывіруецца прыклад распазнавання мелодыі. На ўваход сэрвісу аўтаматычна падаецца мелодыя, і распазнаваныя ноты адлюстроўваюцца ў полі. (малюнак 4)

4

Малюнак 4 – Прыклад распазнавання мелодыі

Каб атрымаць дакладнасць распазнавання мелодыі, трэба выдзеліць “Show log” і націснуць “Send File”. У атрыманым акне націснуць кнопку “Test”, і ў полі адлюструецца колькі ўсяго тэстаў, колькі пройдзеных тэстаў, колькі было актывіравана (малюнак 5)

5

Малюнак 5 – Тэставанне сэрвісу

Такім чынам, сэрвіс Music Recognizer з’яўляецца ўнікальным рэсурсам канвертавання мелодыі ў ноты. Сэрвіс можа быць выкарыстаны як аматарамі, так і прафесіяналамі ў музыцы. “Music Recognizer” знаходзіцца ў адкрытым доступе і мае просты і зразумелы інтэрфейс, што спрашчае яго выкарыстоўванне.

Старонка сэрвісу: https://corpus.by/MusicRecognizer/

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.