Канвертар азбукі Морзэ

Сэрвіс «Канвертар азбукі Морзэ» дазваляе ператвараць электронны тэкст у код Морзэ і наадварот. На ўваход сэрвісу падаецца электронны тэкст ці код Морзэ ў сімвальным выглядзе, і па выніках канвертацыі карыстальнік атрымлівае адпаведна код Морзэ (у сімвальным і гукавым выглядзе) ці электронны тэкст анлайн.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Азбука Морзэ — спосаб перадачы тэксту паслядоўнасцю сігналаў (напрыклад, выбліскамі святла, сумессю кропак і працяжнікаў, пстрычак і г. д.), якія могуць быць лёгка распазнаныя адмысловым прымальнікам адпаведнай інфармацыі. Азбука Морзэ была названа ў гонар Самуэля Морзэ, аднаго з стваральнікаў тэлеграфа і дадзенай азбукі.

Практычная каштоўнасць

Апроч сваёй асноўнай задачы — канвертавання коду Морзэ ў тэкст і наадварот — сэрвіс можа выкарыстоўвацца для вывучэння коду Морзэ.

Сэрвіс знаходзіцца ў адкрытым доступе, што дае магчымасць выкарыстоўваць яго шырокаму колу карыстальнікаў у розных накірунках без усялякіх абмежаванняў.

Асаблівасці сэрвісу

Пераклад тэксту ў код Морзэ можа ажыццяўляцца на адной з трох моў:

• беларускай мове (Беларуская);
• рускай мове (Русский);
• англійскай мове (English).

Знешні інтэрфейс

Знешні інтэрфейс сэрвісу прадстаўлены на малюнку 1.

Малюнак 1. Знешні інтэрфейс сэрвісу «Канвертар азбукі Морзэ»

Малюнак 1. Знешні інтэрфейс сэрвісу «Канвертар азбукі Морзэ»

Інтэрфейс змяшчае наступныя вобласці:

• поле ўводу электроннага тэксту;
• меню выбару тыпу выніковых дадзеных:
• код Морзэ;
• электронны тэкст на сімвалах беларускай мовы (Беларуская);
• электронны тэкст на сімвалах рускай мовы (Русский);
• электронны тэкст на сімвалах англійскай мовы (English);
• меню выбару хуткасці выніковага сігналу Морзэ:
• павольны (Slow);
• сярэдні (Medium);
• хуткі (High);
• опцыя «Паказаць прамежкавую інфармацыю»;
• кнопка «Канвертаваць!», якая запускае канвертацыю.

Карыстальніцкія сцэнары працы з сэрвісам

Сцэнар 1. Канвертаванне электроннага тэксту ў код Морзэ

1. Увесці ў поле ўводу тэкст, які патрабуе канвертацыі ў код Морзэ.
2. У меню тыпу выніковых дадзеных абраць «Код Морзэ».
3. У меню выбару хуткасці абраць патрэбную хуткасць.
4. Націснуць кнопку «Канвертаваць!» для запуску канвертацыі і атрымання вынікаў (малюнак 2).
5. Праслухаць і/ці захаваць атрыманы аўдыяфайл з гукавым сігналам коду Морзэ.
Малюнак 2. Вынікі канвертавання электроннага тэксту ў код Морзэ

Малюнак 2. Вынікі канвертавання электроннага тэксту ў код Морзэ

Сцэнар 2. Канвертаванне коду Морзэ ў электронны тэкст

1. Увесці ў поле ўводу код Морзэ ў сімвальным выглядзе (напрыклад, *– *- *** *– ** – *- * -*- *- -* *– * *-* – *- *-* -*- — -** **- — — *-* –** **-** –**– ).
2. У меню тыпу выніковых дадзеных абраць мову, на сімвалы якой мусіць быць зроблена канвертацыя.
3. Паставіць гачак «Паказаць прамежкавую інфармацыю»
4. Націснуць кнопку «Канвертаваць!» для запуску канвертацыі і атрымання вынікаў (малюнак 3).
5. Праглядзець і/ці скапіяваць атрыманы тэкст.
6. Націснуць кнопку «Агучыць», каб пачуць выніковы тэкст, прамоўлены сінтэзатарам маўлення. Аўдыяфайл можна праслухаць і/ці спампаваць, націснуўшы «download» (малюнак 4).
7. Націснуць кнопку «Адкалібраваць», каб праверыць правільнасць перакладу. Калі сэрвіс працуе спраўна, карыстальнік пабачыць паведамленне «Адкалібравана», калі не — «Не адкалібравана» (малюнкі 5, 6). Пры немагчымасці канвертаваць той альбо іншы сімвал у код Морзэ карыстальнік атрымае паведамленне з кодам гэтага сімвала (малюнак 7).
Малюнак 3. Вынікі канвертавання коду Морзэ ў электронны тэкст

Малюнак 3. Вынікі канвертавання коду Морзэ ў электронны тэкст

Малюнак 4. Агучаны канвертаваны тэкст

Малюнак 4. Агучаны канвертаваны тэкст

Малюнак 5. Прыклад карэктнай каліброўкі выніковага тэксту

Малюнак 5. Прыклад карэктнай каліброўкі выніковага тэксту

Малюнак 6. Прыклад некарэктнай каліброўкі выніковага тэксту

Малюнак 6. Прыклад некарэктнай каліброўкі выніковага тэксту

Малюнак 7. Прыклад немагчымага канвертавання сімвала

Малюнак 7. Прыклад немагчымага канвертавання сімвала

Доступ да сэрвіса праз API

Для доступу да сэрвіса “Канвертар азбукі Морзэ” праз API, неабходна адправіць AJAX-запыт тыпу POST на адрас https://corpus.by/MorseCodeConverter/api.php. Праз масіў data перадаюцца наступныя параметры:

• text — адвольны ўваходны тэкст.
• language — мова, у якую будзе сканвертаваны ўваходны тэкст. Даступны наступныя параметры:
• be — канвертаванне коду Морзэ ў тэкст на беларускай мове;
• en — канвертаванне коду Морзэ ў тэкст на англійскай мове;
• ru — канвертаванне коду Морзэ ў тэкст на рускай мове;
• mor — канвертаванне тэксту на беларускай, англійскай ці рускай мовах у код Морзэ.
• speed — параметр, вызначаючы хуткасць коду Морзэ пры генерацыі гукавога файла. Даступны наступныя параметры:
• slow — марудная хуткасць;
• medium — сярэдняя хуткасць;
• high — вялікая хуткасць.
• loga — маркер неабходнасці дадатковай інфармацыі.

Прыклад AJAX-запыту:

$.ajax({
type: “POST”,
url: “https://corpus.by/MorseCodeConverter/api.php”,
data:{
“text”: “Вас вітае канвертар коду Морзэ!”,
“language”: “mor”,
“speed”: “medium”,
“loga”: 0

success: function(msg){ },
error: function() { }

Сервер верне JSON-масіў з уваходным тэкстам (параметр text) і фрагмент html-старонкі з выніковым гукавым файлам і тэкстам (параметр result). Напрыклад, па вышэй прыведзеным AJAX-запыце будзе сфарміраваны наступны адказ:

“text”: “Вас вітае канвертар коду Морзэ!”,
“result”: “
Праслухаць сінтэзаванае маўленне

<audio controls=””>Your browser does not support the audio element.</audio>

альбо спампаваць файл з сінтэзаваным маўленнем

<textarea id=”outputId” name=”output” class=”main-textarea” readonly=””>*– *- *** *– ** – *- * -*- *- -* *– * *-* – *- *-* -*- — -** **- — — *-* –** **-** –**– </textarea>”

Спасылкі на крыніцы

Старонка сэрвісу «Канвертар азбукі Морзэ»: https://corpus.by/MorseCodeConverter/?lang=be

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.