Збор тэматычных спісаў


Сэрвіс “Збор тэматычных спісаў” ставіць сваёй задачай прывесці мінімум па адным прыкладзе для адлюстравання кожнага канкрэтнага алафона ці дыфона (у нашым выпадку складаецца з санорнага зычнага і галоснага гукаў). У аснове дадзенага сэрвісу ляжаць спісы слоў, якія былі спецыяльна састаўлены экспертам. Для зручнасці карыстання і ўспрымання, падабраныя словы згрупіраваны па тэматыках, паколькі адвольны набор слоў, вельмі часта зусім не звязаных між сабой, выклікае некаторыя складанасці – карыстальнік падсвядома пачынае суадносіць пэўнае слова з яго прадметнай вобласцю, што адцягвае ўвагу ад пастаўленай перад ім задачы і запавольвае працу.

Для таго, каб атрымаць спіс слоў для алафонаў, размеркаваных па тэматыках, неабходна націснусць на Read Data from Xslx File (Allophones) (малюнак 1), адпаведна для дыфонаў – Read Data from Xslx File (Diphones) (малюнак 2). Акрамя прыкладаў какрыстальнік таксама атрымае інфармацыю пра колькасць тэматык і слоў, а таксама сярэднюю колькасць слоў у адной тэматыцы.

image002Малюнак 1 – Прыклад адлюстравання слоў для рэпрэзентацыі алафонаў

image004Малюнак 2 – Прыклад адлюстравання слоў для рэпрэзентацыі дыфонаў

Даныя, закладзеныя ў Generator of Listen File, будуць выкарыстоўвацца для паляпшэння працы сінтэзатара шляхам начыткі і выразання алафонаў, якія на дадзены момант адсутнічаюць ў базе сінтэзатара альбо маюць не вельмі добрую якасць.

 

Доступ да сэрвіса праз API

Для доступу да сэрвіса “Збор тэматычных спісаў” праз API, неабходна адправіць AJAX-запыт тыпу POST на адрас https://corpus.by/ThematicListsCollector/api.php. Праз масіў data перадаюцца наступныя параметры:

  • selector — маркер спісу, які неабходна атрымаць:
    • readWordsFromTableArrAllophones;
    • readWordsFromTableArrDiphones;
    • readInFile_2Robots;
    • readInFile_3Robots.

Прыклад AJAX-запыту:

$.ajax({
   type: “POST”,
   url: “https://corpus.by/ThematicListsCollector/api.php”,
   data:{
      “selector”: “readInFile_2Robots”
   },
   success: function(msg){ },
   error: function() { }
});

Сервер верне JSON-масіў з мэтавым спісам (параметр result). Напрыклад, па вышэй прыведзеным AJAX-запыце будзе сфарміраваны наступны адказ:

[
   {
      “result”: “The in file is 0.0058574676513672 Megabytes
Робат _ З _ Камерай дашлі фотаздымак
Робат _ З _ Камерай зрабі фотаздымак злева
Робат _ З _ Камерай зрабі фотаздымак справа
Робат _ З _ Камерай зрабі фотаздымак ззаду
Робат _ З _ Камерай зрабі фотаздымак спераду
Робат _ З _ Камерай павярні направа
Робат _ З _ Камерай павярні налева
Робат _ З _ Камерай павярні назад
Робат _ З _ Камерай павярні уперад

…”
   }
]

 

Старонка сэрвісу – https://corpus.by/ThematicListsCollector/?lang=be

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.