Мерапрыемства для тых, хто ўжо цікавіцца ці хоча даведацца, што такое камп’ютарная лінгвістыка, апрацоўка тэксту, сучасныя задачы, падыходы, трэнды развіцця ў гэтай сферы.
Праграма
• 19:00 – 20:00 Юрась Гецэвіч (http://ssrlab.by/)
Агляд сучасных тэм і сэрвісаў, якія закранае тэрмін «Natural Language Processing». Практычны досвед па задачы рэалізацыі сінтэзатара беларускага маўлення па тэксце. (Па-беларуску.)
• Перапынак на каву
• 20:10 – 21:00 Сергей Тихон (https://sergeytihon.wordpress.com/)
“How to NLProc from .NET: An experience of making Stanford Software Packages available on .NET”. (Па-расейску.)
• 21:00 – 21:15 Размова ў фармаце круглага стала (2 хвіліны каб кожны мог расказаць пра сябе).
Дзень і час: 28 траўня, 19:00—21:30.
Месца: Бізнэс-клуб/Startup Hub Imaguru (Фабрыцыюса, 4).
18 траўня 2015 г.
Крыніца тэксту: http://philology.by/page/nlp-meeting-1