(Беларуская) Разумнік


Извините, этот техт доступен только в “Беларуская” и “Американский Английский”. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in this site default language. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

Разумнік – першая навучальная праграма на беларускай мове!

Ваш малыш усё яшчэ запытвае, што значыць гэтая косачка ў сярэдзіне слова ўверсе? Яму складана падлічыць пальчыкі на руках па-беларуску? З дапамогай Разумніка ў яго ўсё атрымаецца!

Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных прылад на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй.

Мабільная праграма складаецца з васьмі раздзелаў:

  • літары (малюнак 1);
  • лічбы (малюнак 2);
  • лікі;
  • склады (малюнак 3);
  • адвольны лік;
  • знакі ў мове;
  • дні тыдня;
  • колеры.

Малюнак 1. Старонка мабільнай праграмы «Разумнік» з раздзелам «Літары»

Малюнак 2.  Старонка мабільнай праграмы «Разумнік» з раздзелам «Лічбы»

Малюнак 3.  Старонка мабільнай праграмы «Разумнік» з раздзелам «Склады»

Кантэнт агучаны і даступны толькі на беларускай мове.

Планы — надаць навучанню маляўнічасці і жвавасці, дадаць функцыі для развіцця дробнай маторыкі і інш.

Праграма размешчана для свабоднай загрузкі і выкарыстання на пляцоўцы Google Play Market (малюнак 4).

Малюнак 4. Мабільная праграма «Разумнік» на пляцоўцы Google Play Market


Мабільная праграма «Разумнік» у Google Play (часова недаступная, ідуць праўкі)

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.