(Беларуская) Гаворачы гадзіннік


Извините, этот техт доступен только в “Беларуская” и “Американский Английский”. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in this site default language. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

Мабільная праграма «Гаворачы гадзіннік» прызначана для агучвання актуальнага часу, які адпавядае часу мабільнай прылады.

Праграма напісана на мове праграмавання Java для мабільных прылад на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 2.2 і вышэй.

Агучванне часу можа выконвацца двума спосабамі:

  1. Сінтэзатарам маўлення, які даступны анлайн на платформе www.corpus.by.
  2. Убудаванымі аўдыяфайламі, якія спампоўваюцца разам з мабільнай праграмай на выпадак адсутнасці доступа да сеткі Інтэрнэт.

Праграма складаецца з аднаго экрана (малюнак 1). На экране размешчаны дзве актыўныя кнопкі:

  • падключэнне да анлайн-сэрвісу Text-to-Speech Synthesizer «Online TTS»;
  • «Агучыць».

Пры нажацці на кнопку «Агучыць» карыстальнік можа пачуць гукавы эквівалент часу на экране.

 Гаворачы гадзіннік – скрыншот

Малюнак 1. Інтэрфейс мабільнай праграмы «Гаворачы гадзіннік»

Праграма размешчана для свабоднай загрузкі і выкарыстання на пляцоўцы Google Play Market (малюнак 2).

Малюнак 2. Мабільная праграма «Гаворачы гадзіннік» на пляцоўцы Google Play Market

Мабільная праграма «Гаворачы гадзіннік» у Google Play

Android

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.