Аўдыягід па гарадах Беларусі “KrokApp” на тэлеканале Беларусь 1


Каманда распрацоўшчыкаў мабільнага аўдыягіда па гарадах Беларусі “KrokApp” дала інтэрв’ю каналу “Беларусь 1”. Выніковы сюжэт быў паказаны на канале 8 студзеня 2017 у праграме “Галоўны эфір” у рамках расповеду пра сацыяльныя стартапы.

Той выпадак, калі сімбіёз фізікаў і лірыкаў дае выдатны вынік. Гэтыя людзі працуюць у адной з лабараторый Акадэміі навук. Філолагі і праграмісты замахнуліся на маштабны праект. Даведнік па гарадах і вёсках краіны ўжо гатовы. Цяпер важна напоўніць яго якасным кантэнтам. Прынцыповае адрозненне гэтай праграмы ад тысячы падобных – у ёй будзе інфармацыя пра ўсе населеныя пункты краіны – а гэта ні многа ні мала 27 тысяч гарадоў, мястэчак і вёсак. Бо ў кожным – упэўненыя гэтыя людзі – ёсць на што паглядзець і ёсць чым ганарыцца. Пакуль што ў дадатку інфармацыя пра 11 гарадоў, але гэта толькі пачатак.

 

Крыніца: поўны рэпартаж на сайце Белтэлерадыёкампаніі

Арыгінал навіны

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.