Першае выданне міжнароднай класіфікацыйнай сістэмы Універсальная дзесятковая класіфікацыя (УДК) на беларускай мове


Нацыянальная бібліятэка Беларусі на сваім партале паведамляе:

Першае выданне УДК на беларускай мове

Да яго з’яўлення спрычыніліся многія супрацоўнікі лабараторыі

Выйшла з друку першае выданне міжнароднай класіфікацыйнай сістэмы Універсальная дзесятковая класіфікацыя (УДК) на беларускай мове.

Універсальная дзесятковая класіфікацыя : Асноўная табліца. Класы 0-9. Дапаможныя табліцы. Алфавітна-прадметны паказальнік : першае скарочанае выданне на беларускай мове / Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; [рэдакцыйная калегія: Ю. С. Гецэвіч, С. А. Пугачова, Г. Р. Станіславенка і інш.; укладальнікі алфавітна-прадметнага паказальніка: С. І. Лысы, Г. Р. Станіславенка, Ю. С. Гецэвіч]. – Мінск, 2015. – 332 с.

ISBN 978-985-7039-88-3

Першае выданне УДК на беларускай мове змяшчае звыш 10 000 класаў асноўных табліц, дапаможныя табліцы і алфавітна-прадметны паказальнік.

Пераклад на сучасную беларускую мову ажыццёўлены з выкарыстаннем англамоўнага эталона скарочанай версіі УДК (UDC Abridged Edition) міжнароднага Кансорцыума УДК (UDC Consortium).

Выданне будзе запатрабаванае ў бібліятэках, кнігагандлёвых арганізацыях, інфармацыйных цэнтрах для сістэматызацыі дакументаў, арганізацыі дакументных фондаў, у тым ліку краязнаўчых, і пошуку інфармацыі. Яно можа таксама быць выкарыстана ў метадычнай і вучэбнай рабоце пры правядзенні семінараў, майстар-класаў, трэнінгаў, чытанні лекцыйных курсаў у сістэме падрыхтоўкі кадраў і павышэння кваліфікацыі для вышэйназваных устаноў.

 

Крыніца: http://www.nlb.by/portal/page/portal/index/detailed_news?param0=134013&lang=be&rubricId=731

Спампаваць (PDF, 115KB)

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.