(Беларуская) Каардынацыя даследаванняў


Извините, этот техт доступен только в “Беларуская” и “Американский Английский”. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in this site default language. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

Мерапрыемствы, якія ажыццявіла лабараторыя распазнавання і сінтэзу маўлення па каардынацыі навуковых даследаванняў і распрацовак у арганізацыі і ў краіне па замацаваных за арганізацыяй накірунках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.

У 2006–2007 гг. лабараторыя № 221 з’яўлялася каардынатарам навукова-даследчай працы (НДП) “Development of Multi-Voice and Multi-Language Text-to-Speech (TTS) and Speech-to-Text (STT) Conversion System (Languages: Belarusian, Polish, Russian)” (“Распрацоўка мультыгаласавой і шматмоўнай сістэмы сінтэзу маўлення па тэксце (СМТ) і распазнавання маўлення (РМ) для (мовы: беларуская, польская, руская)”) у рамках міжнароднага праекта INTAS Ref. Nr 04-77-7404. Вынікі гэтай працы ўключаюць стварэнне шматмоўных маўленчых рэсурсаў (для беларускай, польскай і рускай моў), а таксама шматгалосыя акустычныя базы дадзеных. Навукова-практычнымі вынікамі з’явіліся метады і алгарытмы шматмоўнага сінтэзу маўлення па тэксце, тэхналогія кланавання голасу, метады і алгарытмы распазнавання маўлення, а таксама стварэнне прататыпаў для шэрагу пілотных прыкладанняў.

У 2011–2012 гг. лабараторыя № 221 з’яўлялася каардынатарам НДП “Сінтэзатар якуцкага маўлення і фанетычная база дадзеных для прафесійнай рэабілітацыі людзей з цяжкасцямі зрокавага ўспрымання”. У рамках дамовы № 214/61 з Паўночна-ўсходнім федэральным універсітэтам г. Якуцк у выніку працы ўпершыню ў свеце была створаная камп’ютэрная сістэма сінтэзу якуцкага маўлення па тэксце, якая забяспечвае сінтэз мужчынскім ці жаночым голасам.

У 2011-2012 гг. супрацоўнікі лабараторыі Ю.Гецэвіч і С.Гецэвіч пры удзеле Я.Якубовіч (Аўтаномны ўніверсітэт Барселоны, Іспанія) распрацавалі беларускі модуль для праграмнага сродку NooJ (http://www.nooj4nlp.net/pages/belarusian.html). З 2013 г. 5 чэрвеня супрацоўнікі лабараторыі Ю.Гецэвіч і А.Скопінава з’яўляюцца членамі Міжнароднай асацыяцыі NooJ.

За перыяд з 2006 г. па 2010 г. галоўны навуковы супрацоўнік, доктар тэхнічных навук Б.М. Лабанаў з’яўляўся арганізатарам і каардынатарам навуковых даследаванняў у якасці члена праграмнага камітэту і рэцэнзента наступных міжнародных канферэнцый:

  • International conference DIALOGUE “Computer Linguistics and Intelligence Technology”;
  • International conference SPECOM “Speech and Computer”.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.