Мэты і задачы на бліжэйшую перспектыву:
Мэты і задачы на доўгатэрміновую перспектыву:
- Распрацоўка тэорыі і алгарытмаў маўленчага ўзаемадзеяння “чалавек-машына” на аснове глыбокага лінгвістычнага аналізу маўлення і тэксту.
Вынікі выканання пастаўленых задач унясуць істотны ўклад у развіццё народнай гаспадаркі краіны ў многіх галінах навукі і тэхнікі шляхам далейшай распрацоўкі наступнага, далёка не поўнага, пераліку магчымых практычных прылажэнняў:
- Інтэрнэт-сэрвіс па тэлефоне – замова квіткоў і паслуг
- Тэлефонныя даведкавыя сістэмы – “кол-цэнтры”
- Тэлефонныя сістэмы аўтаінфармавання
- Маўленчае суправаджэнне вырашэння задач САПР
- Галасавое апавяшчэнне на транспарце, вакзалах і аэрапортах
- Маўленчыя падказкі пры рэдагаванні малюнкаў
- Пакрокавыя інструкцыі па мантажы і наладцы абсталявання
- Чытанне электронных кніг
- Агучванне SMS-паведамленняў у мабільных тэлефонах
- Слыхавы кантроль табліц і тэкстаў
- Рэкламныя ролікі, якія гавораць
- Сістэмы камп’ютарнага навучання мове і маўленню
- Камп’ютары, якія могуць размаўляць, распрацаваныя для інвалідаў па зроку
- Стварэнне банку галасавых клонаў правапарушальнікаў
- Аператыўная ідэнтыфікацыя асобы па голасе
- Імітацыя галасоў пры стварэнні кіна- і відэапрадукцыі
- Сістэмы персаналізаванага апавяшчэння
- Дыстанцыйнае навучанне з голасам віртуальнага настаўніка
- Інтэлектуальныя віртуальныя суразмоўцы
- Інфармацыйныя кіёскі з аўдыёвізуальным інтэрфейсам
- Авіяцыйныя і касмічныя трэнажоры з аўдыёвізуальным інтэрфейсам
- Трэнажоры для пасляінсультнай рэабілітацыі вуснага маўлення
- Робаты з убудаваным сінтэзатарам маўлення па тэксце і сістэмай распазнавання маўлення.