(Беларуская) Супрацоўніцтва


Извините, этот техт доступен только в “Беларуская” и “Американский Английский”. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in this site default language. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

  • “Двухмоўны сінтэз маўлення – нямецкая / руская мовы”. Удзельнік: Дрэздэнскі ўніверсітэт, Германія. Арганізацыя, якая ажыццявіла фінансаванне: Цэнтр паслядыпломнай адукацыі ў вобласці тэхнічнага навучання і навакольнага асяроддзя горада Карлсруэ (FTU Karlsruhe).
  • “Аналіз натуральнага маўлення і мовы”. Удзельнікі: Саарбрукенскі Ўніверсітэт, Германія; Універсітэт Манчэстэра, Вялікабрытанія; Інстытут Інфармацыйных Праблем, Расія. Арганізацыя, якая ажыццявіла фінансаванне: ІНТАС (INTAS).
  • “Распазнаванне зашумленага маўлення”. Арганізацыя, якая ажыццявіла фінансаванне: Міністэрства абароны Францыі.
  • “Распазнаванне маўлення па тэлефоне”. Арганізацыя, якая ажыццявіла фінансаванне: кампанія NovCom NV.
  • “Камп’ютар, які можа размаўляць; для сляпых карыстальнікаў”. Арганізацыя, якая ажыццявіла фінансаванне: Фонд Сораса.
  • Распрацоўка беларускага модуля для праграмнага сродку NooJ (2011-2012, Ю.Гецэвіч, С.Гецэвіч, Я.Якубовіч). З 2013 г. 5 чэрвеня супрацоўнікі лабараторыі Гецэвіч Юрась і Алена Скопінава з’яўляюцца членамі Міжнароднай асацыяцыі NooJ.

На аснове сінтэзатараў маўлення для краін СНД выкананы наступныя дагаворы па распрацоўцы прыкладных сістэм для сляпых карыстальнікаў:

  • “Распрацоўка камп’ютарнага бібліятэчнага месца для сляпога”, РФ, Стаўрапольская краявая бібліятэка для сляпых, 1994-1995 гг.;
  • “Распрацоўка пакета праграм, якія могуць гаварыць, для інвалідаў па зроку”, Украіна, НІКЦ, Цэнтральнае праўленне Ўкраінскага Таварыства сляпых, 1994-1995 гг.;
  • “Распрацоўка камп’ютарных трэнажораў для сляпых”, Украіна, НІКЦ, Цэнтральнае праўленне Ўкраінскага Таварыства сляпых, 1995-1996 гг.;
  • “Распрацоўка АПМа для інвалідаў па зроку”, РФ, Тульская абласная бібліятэка для сляпых, 1995-1996 гг.;
  • “Распрацоўка камп’ютарнага бібліятэчнага месца для сляпога”, РФ, Навасібірская спецыяльная бібліятэка для сляпых, 1996г.

(Беларуская) Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.